Тур 18+
Даты: 12 лютага
12 ЛЮТАГА
напярэдадні Дня ўсіх закаханых мы абвяшчаем самы эратычны і доўгачаканы тур "18+"!

Мінулагодняя імпрэза стала легендарнай: бабровы струмень спрацаваў на ўсе 100%

Сёлета нас чакае ўнікальная праграма, зробленая спецыяльна пад дух Авантурыстаў!

Мы:
❣️даведаемся пра сэксуальны аспект беларускіх абрадаў;
❣️паслухаем саромныя прыпеўкі і самі іх пасачыняем;
❣️паадгадваем эратычныя загадкі;
❣️навучымся танчыць польку-бутэльку і польку-палена;
❣️паспрабуем адкусіць у ката... "бачок";
❣️даведаемся пра інтымныя падрабязнасці жыцця Янкі Купалы;
❣️пакаштуем ваду з мёртвай і жывой крыніцы;
❣️адчуем гасціннасць каларытнага гаспадара хутара;
❣️пачастуемся традыцыйнымі стравамі, прыгатаванымі з любоўю і іншае!

У гэты дзень стрэлы Амура будуць як ніколі актыўныя (не забывайце страляць вачыма).

Давайце разам акунемся ў атмасферу эратычнага фальклору беларусаў!



Аўтэнтычная і шчырая атмасфера, якую вы мала дзе знойдзеце

  • 1 дзень
    10:00 - 20:00
  • Да 15
    Колькасць удзельнікаў
  • 220 кіламетраў
    Агульная працягласць маршрута
  • 4
    Колькась цікавых лакацый
Кошт
  • У кошт уваходзіць:
    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абед, прыпраўлены афрадызіякамі;
    ▪️анімацыйная праграма на хутары;
    ▪️квіткі ў музей Янкі Купалы і экскурсія па ім;
    ▪️любоў і інш.

    12 лютага 10:00 - 20:00.
    Кошт: 100 р. (пры браніраванні да 1 лютага).
    Пасля 1 лютага – 110 р.

    На хутары можна будзе застацца з начлегам і сняданкам за 45 р.

    Пішыце - званіце:
    +375291419497.
Мы пакажам сапраўдную Беларусь!
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя падарожжы
Вы ў надзейных руках спрактыкаванай падарожніцы
Новыя незаезджаныя мясціны і цудоўныя знаёмствы
Распрацуем тур пад любыя патрэбы
Забраніраваць тур
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
Made on
Tilda