24 красавіка
З'ехаць з каляіны
  • Месца сустрэчы
    Галоўны ўваход у Green City (ст.м. Каменная горка)
  • Час
    Адпраўленне з Мінска — 08.00
    Прыблізнае вяртанне ў Мінск — 23:00
  • Кошт
    Для дарослых — 85 руб.
    Для дзетак — 60 руб.
  • Экскурсійная група
    Да 15 чалавек
    Можна з дзецьмі 5+
Паехалі вучыцца здабываць "чорнае золата"!

24 красавіка вузкакалейны цягнічок пацягне нас у захапляльнае падарожжа па дзвюм срэбным ніткам рэек. Дзе пад грукат колаў мы з галавой акунемся ў рамантыку прамысловага турызму.

Далей накіруемся ў даліну прыгажэнных касцёлаў!
Паслухаем чароўны гук мясцовага аргана.

Даведаемся пра рамантычную гісторыю кахання паміж Адамам Міцкевічам і яго галоўнай музай Марыяй Верашчака. Ушануем яе магілу.

А вішанькай на торце будзе чарговая авантура!
Наведаем дзейсную псіхіятрычную клініку для прымусовага лячэння, якая знаходзіцца ў адзіным у Беларусі доме-крэпасці ХVII ст.

Нас чакае прыгожая і насычаная праграма па далёкіх месцах на мяжы з Літвой!

Будзе дымна і па-вясноваму, паехалі!


Праграма:
1

Экскурсія на торфабрыкетны завод,

азнаямімся з чыгуначнай станцыяй і з чыгуначным дэпо, агляд тэхнікі;

паездка ўздоўж палёў здабычы торфу па вузкакалейнай чыгунцы (працягласць каля 10 км у адзін бок).

2
Драўляны каталіцкі храм XVIII ст.

адзін з найстарэйшых драўляных храмаў Беларусі.

3
Прыгожы неагатычны касцёл з шыкоўным унутраным убранствам.
мясцовы ксёнз зайграе на аргане
4
Дом-крэпасць ХVII ст.
адзіны ў Беларусі, што захаваўся

сёння тут размяшчаецца рэспубліканская псіхіятрычная бальніца.

5

Касцёл Сэрца Езуса

помнік драўлянай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.
6
Магіла Марыі Верашчакі
музы Адама Міцкевіча 
7

Неагатычная сядзіба Путкамераў

магчыма, менавіта тут малады паэт, Адам Міцкевіч, у 1818 годзе знайшоў сваё каханне

Кошт 180 р.
Сюды ўваходзіць:
  • трансфер;

  • абед;
  • экскурсійная праграма;
  • пачастункі.
ЯК ГЭТА БЫЛО
Фотаздымкі з мінулых тураў
Гартайце галерэю
Наша каманда
2 родныя сястры
  • Алеся Гурская
    Кіраўнік
    Закаханая ў беларускаю культуру. Падарожнічае па Беларусі з маленства.
  • Настасся Гурская
    Саарганізатар
    Творчая асоба, якая любіць каб усё было прыгожа і весела.
Водгукі
Запішыцеся на аўтарскую аВанТурысцкую экскурсію
Туры з aVanTourists адбываюцца прыблізна раз на 2 тыдні.
Кожны раз распрацоўваем новы ўнікальны маршрут і актыўнасці
Далучайцеся!
+375291419497
alesia@ethno.by
Фотографии использованы для демонстрации возможностей шаблона сайта, пожалуйста, не используйте их в коммерческих целях.
Made on
Tilda