+375291419497
Гульня-віктарына на ваш карпаратыў або тымбілдынг
ПА-БЕЛАРУСКУ
Янка Купала
«Пакуль жыве мова, жыве народ»,
Дык давайце жыць! І ўводзіць у спажытак беларускую мову хаця б на святы. Такім чынам вы зробіце ўнёсак у будучыню і не дасцё загінуць нашаму народу.
ШТО ТАКОЕ БІГ?
Беларуская інтэлектуальная гульня
Гэта камандная гульня-віктарына, прысвечаная беларускай культуры, дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.


У Беларускай інтэлектуальнай гульні пытанні складзены так, каб было цікава браць удзел не толькі знаўцам і эрудытам, але і проста кемлівым, неабыякавым і знаходлівым людзям.

Нашы паслугі
Зробім квіз на любую тэму пад замову.
Анлайн і афлайн фармат.
Традыцыйны квіз
Складаецца з пытанняў на розныя тэмы.




Кошт: ад 10 р. за чалавека
Вінны квіз
Складаецца з дэгустацыі і пытанняў пра віно і алкаголь.
У перапынку можна пазаймацца віннай ёгай.


Кошт: ад 30 р. за чалавека


Навагодні квіз
Пытанні звязаныя з навагодняй і каляднай тэматыкай. Вядучы ў касцюме Дзеда Мароза, ластаўкі ў касцюмах Снягурак.

Кошт: ад 15 р. за чалавека
Квіз 18+
Складаецца з пікантных пытанняў на тэму кахання.
У перапынку майстар-клас па беларускіх народных эратычных гульнях.

Кошт:
ад 15 р. за чалавека
На Беларускай інтэлектуальнай гульні вас чакаюць:
9 цікавых тураў

50 пытанняў, большасць з якіх прысвечана менавіта беларускай культуры
шмат пазітыўных эмоцый
азарт
драйв і жаданне перамагчы супернікаў
пытанні пад тэматыку вашага мерапрыемства
(навагодняя, прафесійная і г.д.)
Працягласць 2-2,5 гадзіны без уліку іншых актыўнасцяў
Зрабі ўнёсак у распаўсюд беларускай мовы і культуры
Тым больш, што гэта весела, цікава і арыгінальна
5 прычын, чаму вашай кампаніі варта згуляць у БІГ:

  • 1. Гульня спрыяе развіццю цікаўнасці да культуры роднай краіны.

  • 2. Паляпшае карпаратыўны дух.
  • 3. Садзейнічае карыснаму баўленню часу: супрацоўнікі атрымаюць новыя веды і паварушаць мазгамі.
  • 4. Максімальнае ўключэнне кожнага ўдзельніка ў працэс абмеркавання і прыняцця рашэнняў.
  • 5. Такі карпаратыў стане неардынарнай і цікавай падзеяй, якой яшчэ ў кампаніі не было.
Нашы кантакты:
Телефон: +375291419497

Made on
Tilda