Гурток для чараўніц
Даты:
22 снежня
Набліжаецца дзівосная пара!

Дзень зімовага сонцастаяння – самы кароткі дзень у годзе і адзін з самых энергетычна магутных!
Кульмінацыйны момант, пасля чаго дзень, як снежны ком, пачынае набірацца моцы і з кожнымі суткамі становіцца больш доўгім.
Гэты час амаль ва ўсіх рэлігіях і вераваннях лічыўся сакральным і магічным.

Прапануем у гэты дзень стаць сапраўднымі феямі і насыціць сваё жыццё чараўніцтвам!

Нас чакаюць:

  • майстар-клас па вырабе жывых свечак з травамі (ачышчальнай і напаўняльнай). Ведалі, што парафінавыя свечы шкодныя для здароўя? Мы будзем вучыцца рабіць свечы з натуральнага матэрыялу – вашчыны і закладаць у іх свае энергетыку і запыты.

  • гульня з метафарычнымі картамі (гэта не гаданне! а праца са сваёй уласнай свядомасцю і падсвядомасцю);

  • вельмі рэсурсная практыка ўдзячнасці праз малюнак;

  • зёлкавая гарбата;

  • магічная і ўтульная атмасфера.

Пасля мерапрыемства вы не толькі пойдзеце дамоў з вынікамі сваёй творчай працы (свячамі і малюнкам), але і насыцецеся трансфармацыйнай энергіяй, якая дапаможа змяняць жыццё ў лепшы бок.


Магічная атмасфера, якую вы мала дзе знойдзеце

  • Колькасць удзельнікаў
    да 15 чалавек.
  • Цэнтр горада
    раён ст. м. Няміга.
  • 22 снежня 

    19:00 - 21:30
  • Кошт: 

    50 р. (пры браніраванні да 18 снежня).
    55 р. (пасля 18 снежня).
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя мерапрыемствы
Вы ў надзейных руках спрактыкаванай арганізатаркі
Новы фармат адпачынку, які запомніцца надоўга
Распрацуем мерапрыемства пад любыя патрэбы
Забраніраваць месца на мерапрыемства
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
 
Made on
Tilda