ЦУД НА КАЛЯДЫ
Даты:
18 снежня
Набліжаецца чароўны час!

Давайце трошкі дакранемся да цудаў і накіруемся ў дзівоснае падарожжа.

Згодныя, што сапраўдны цуд – гэта прырода? З яе чысціні і першароднасці ўсё нараджаецца!

Таму адправімся ў Налібоцкую пушчу, каб пад расповеды прафесійнага гіда:

  • убачыць прыгожыя пейзажы, дзіўныя расліны і мноства розных птушак і жывёл, калі пашанцуе нават зуброў, лосеў, аленяў);
  • паглядзець, як у натуральных умовах жыве дзікі тарпанападобны конь.

Наступнай кропкай у нашым падарожжы стане піваварня "Элагма"
Тая самая сядзіба, што пачала ствараць А-фрэймы.

*Дэгустацыя 4 гатункаў піва
·*Знаёмства з тэхналогіяй піваварэння
*Абед.

Івянец

· Музей традыцыйных рамёстваў, майстар-клас па традыцыйным ганчарстве, ткацтве.
·
Таксама цудам з'яўляецца тое, што адлюстроўвае нашы эмоцыі мацней за словы – гэта музыка!

Таму мы адправімся на таямнічы хутар музыкі-дудара.
Там нас чакаюць:

  • пачастунак ад гаспадароў;
  • ветлівыя гаспадары;
  • Калядная батлейка.
Расклад:
9:00 - выезд з Мінска
10:00 11:30 - Налібоцкая пушча
12:00 - Элагма (дэгустацыя піва) і абед.
14:30 - Івянец .
Музей традыцыйнай культуры.
17:00-18:30 Хутар Дудара. Калядная батлейка. Пачастунак ад гаспадароў.
19:30 Прыкладны час вяртання ў Мінск.

Аўтэнтычная і шчырая атмасфера, якую вы мала дзе знойдзеце

  • 1 дзень
    10:00 - 18:00
  • Кошт
  • 200 кіламетраў
    Агульная працягласць маршрута
Мы пакажам сапраўдную Беларусь!
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

  • Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя падарожжы
  • Вы ў надзейных руках спрактыкаванай падарожніцы
  • Новыя незаезджаныя мясціны і цудоўныя знаёмствы
  • Распрацуем тур пад любыя патрэбы
Забраніраваць тур
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
 
Made on
Tilda