Bonjour, Mesdames et Messieurs! Нарэшце стане цёпла і сонечна!⠀ Едзем грэцца і лавіць сонечныя промні у "Французскае падарожжа"!
Гэта адзін з самых запамінальных і атмасферных маршрутаў!
Проста ўявіце:
Як мы будзем шпацыраваць па беларускім Версалі - сядзібе Булгакаў, і захапляцца яго неймавернымі столямі
Як за кубачкам кавы і круасанам абмяркуем навіны, але лепш моду.
Як будзе рыпець пад нашымі нагамі лесвіца эклектычнага палаца з хімерамі
Як будзем прагульвацца па англійскаму парку пад нязмушаныя размовы аб высокім
Як пераправімся на сапраўдным пароме праз Ла-Манш (на самой справе, Бярэзіну – гэта слова актыўна выкарыстоўваецца ў французскай мове і азначае "поўны гамон")
Як высадзімся каля сценаў крэпасці, што адыграла істотную ролю ў ходзе вайны 1812 года, дзе нас будзе чакаць квэст!
Натхніліся? Далучайцеся! Allons!
У праграме:
Палацава-паркавы ансамбль Булгакаў у Жылічах
Сапраўдны "Жыліцкі Версаль". Унутранае ўбранне палаца адрозніваецца раскошай, багаццем і эстэтычнай вытанчанасцю. Столі некаторых залаў выглядаюць як сапраўдныя мастацкія творы. Гэта варта ўбачыць.
Абед у французскім стылі
Лёгкі абед у маляўнічым месцы паспрыяе стварэнню рамантычнага настрою
Бабруйская крэпасць
Месца прасякнутае гісторыяй! Фартыфікацыйны комплекс, які быў пабудаваны ў першай палове ХIХ стагоддзя для абароны межаў Расійскай імперыі ў вайне з Францыяй.
Палац Козел-Паклеўскіх у Чырвоным беразе
Казачнае аблічча і вытанчаныя інтэр'еры. Месціцца ў маляўнічым парку на беразе ракі.
Паромная пераправа праз Бярэзіну
Цікавы і незвычайны атракцыён
Квэст "Форт Баярд"
У Бабруйскай крэпасці Па жаданні.
Расклад
Субота, 18 чэрвеня
8:00
8:00
Выезд з Мінску
Месца збору: ст. м. Магілёўская
11:00
11:00
Жылічы
Сядзібна-паркавы комплекс роду Булгакаў
Экскурсія па экспазіцыі.
12:30
12:30
Абед у французскім стылі
У маляўнічым парку комплексу.
15:00
15:00
Чырвоны бераг
Сядзібна-паркавы комплекс роду Козел-Паклеўскіх
Экскурсія па экспазіцыі.
16:30
16:30
Парычы
Паромная пераправа праз Бярэзіну
18:00
18:00
Бабруйск
Праграма на выбар:
1. Квэст "Форт Баярд" у крэпасці ХІХ ст. (праграма ад 1000 р.) 2. Экскурсія па Бабруйску з наведваннем сінагогі.
22:00
22:00
Прыблізнае прыбыццё ў Мінск
Агульная працягласць маршрута 500 км
Месца сустрэчы
Галоўны ўваход у Момо (ст.м. Магілёўская)
Час
Адпраўленне з Мінска — 8:00 Прыблізнае вяртанне ў Мінск — 22:00
Кошт
Дамоўніцкі
Экскурсійная група
Да 20 чалавек Можна з дзецьмі 7+
Кошты
Адрозніваюцца опцыяй у Бабруйску (або квэст або экскурсія)
Кошт 2500 руб. (з групы) + 15 р. (з чалавека)
✔️трансфер; ✔️абед у французкім стылі; ✔️уваходныя квіткі ў 2 музеі і экскурсіі; ✔️экскурсія па Бабруйску; ✔️экскурсія ў сінагогу; ✔️суправаджэнне.
✔️трансфер; ✔️абед у французкім стылі; ✔️уваходныя квіткі ў 2 музеі і экскурсіі; ✔️квэст "Форт Баярд" у старажытнай крэпасці, працяграсцю 1,5 гадзіны; ✔️суправаджэнне.
Дома) Дзякуй яшчэ раз за ўсё. Прагучыць патасна, але ж ты адкрываеш для людзей Беларусь і беларусаў – а то вартая справа🌝
Павел Хлюст
З адказнасьцю заяўляю: Нягледзячы на пранізвальны вецер і халоднае надвор'е, ўчора была самая шыкоўная, душэўная і атмасфэрная вандроўка, калі не ўсяго майго жыцьця, то хаця б з апошнія год тысячу 😘
Сяржук Чайка
Ещё раз хочу всех поблагодарить за эту ламповую поездку (в первую очередь Алесю, конечно же). the best ever, однозначно) ❤️ вчерашний день прожит не зря! 😁
Pavel
Полностью поддерживаю вышесказанное! Наверное, это была лучшая поездка в моей жизни, когда домой заходила аж загрустила, что всё закончилось( Однако останутся крутейшие воспоминания, а впечатлений на год вперёд! Огромное спасибо всем за шикарно проведённое время, и отдельное спасибо Алесе с Настей за организацию! ♥️♥️♥️