ГОРВАРТС
8 кастрычніка едзем у магічнае падарожжа "Горвартс"!
Старт адбудзецца ў Мінску, дзе згодна кнізе, у Хагрыда адбылася сутычка з вампірам. Так! Наша сталіца згадваецца ў кнізе пра Гары Потэра.

Пасля мы накіруемся каштаваць улюбёны напой чараўнікоў – вяршковае піва???? (дэгустацыя безалкагольных і слабаалкагольных напояў на заводзе ў Мазыры).

Пасля смачнага абеду ў незвычайным месцы (на баржы) мы накіруемся ў напрамку Горвартса (Нароўлі). Але перад тым, як патрапіць у чароўны палац нам спатрэбіцца даведацца пра яго гісторыю. Таму нас чакае займальная экскурсія па прылеглых тэрыторыях магічнай школы.

Калі пашанцуе, то ў нас атрымаецца пакаштаваць знакаміты Ёкшырскі пудынг (прадукцыю завода «Чырвоны Мазыранін») і захапіць яго дахаты.

Кульмінацыйным момантам стане сустрэча з галоўным чараўніком – спадаром Горватам.
Які абавязкова падзеліцца макулінкамі сваёй магічнай энергіі (падпіша кнігі). Бярыце з сабой свае кнігі чараўніцтва!

А таксама мы сваімі чарадзейнымі палачкамі (ахвяраваннямі) падтрымаем палац і дапаможам яму хутчэй адбудавацца!

Няхай Горвартс квітнее!
У кошт уваходзіць:
▪️трансфер;
▪️абед;
▪️экскурсія на завод "Мазырпіва + дэгустацыя напояў;
▪️экскурсія па Нароўлі і сядзібным комплексе Горватаў;
▪️ахвяраванні на аднаўленне палаца.

8 кастрычніка (субота) 8:00 - 22:00
Кошт: 115 руб. (пры браніраванні да 3 кастрычніка).
120 р. (пры браніраванні пасля 3 кастрычніка).
110 р. – VIP.

Пішыце - званіце:
+375291419497

КОШТ
Кошт: 115 руб. (пры браніраванні да 3 кастрычніка).
120 р. (пры браніраванні пасля 3 кастрычніка).
110 р. удзельнікі са статусам VIP.
  • трансфер;
    1
  • абед;
    2
  • экскурсія на завод "Мызырпіва" з дэгустацыяй;
    3
  • экскурсія па Нароўлі і сядзібным комплексе Горватаў.
    4
Расклад
Субота, 8 кастычніка
8:00
8:00
Выезд з Мінску
Месца збору: ст. м. Магілёўская
12:00
12:00
Мазыр
Прыезд у Мазыр.
Пачатак экскурсіі на заводзе "Мазырпіва".
14:00
14:00
Абед
15:30
15:30
Прыбыццё ў Нароўлю
Пачатак экскурсіі з атэставаным гідам
16:30
16:30
Сустрэча з Андрусём Горватам
17:30
17:30
Выезд у Мінск
22:00
22:00
Прыблізны час вяртання ў Мінск
  • Месца сустрэчы
    Ст. м. Магілёўская
  • Час
    Адпраўленне з Мінска — 8:00
    Прыблізнае вяртанне ў Мінск — 22:00
  • Кошт
    115 р.
    110 р. (VIP)
  • Экскурсійная група
    Да 15 чалавек

Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
Made on
Tilda