Вечарына
"Пра каханне"
Даты: 13 лютага
13 лютага (нядзеля) ў 14:00
напярэдадні Дня ўсіх закаханых адбудзецца вечарына "Пра каханне", дзе мы паспрабуем акунуцца ў беларускі эратычны фальклор, згуляць у цікавыя гульні ды даведацца шмат усяго новага.

Мерапрыемства разлічана на ўзрост 18+.

Нас чакае:
▪️Квіз на любоўную тэму.
Можна прыходзіць з камандай, можна без)
Усіх размяркуем і рассадзім.
Абавязкова трэба зарэгістравацца ў дадзенай форме:
https://forms.gle/C32wnWNA2ove7JWx8

Каманда пераможцаў атрымае прыз.

▪️Прагляд фрагментаў дакументальнага кіно пра аўтэнтычныя эратычныя традыцыі нашага народа "Фальклор і жыццё". Гэтага фільма няма ў адкрытым доступе.
Сустрэча з рэжысёрам Юрыем Цімафеевым.

▪️Майстар-клас па народных эратычных гульнях ад знаўцы традыцыйнай культуры, Насты Глушко.

Кошт: 10 р. за чалавека.

Клічце сяброў і знаёмых!
Давайце разам далучацца да роднай культуры і спрыяць яе развіццю.

Вечарына закрытая.
Уваход толькі па спісах. Мерапрыемства адбудзецца ў кавярні ў раёне ст. м. Пушкінская.

Рэгістрацыя тут https://forms.gle/C32wnWNA2ove7JWx8

Калі ёсць пытанні – звяртайцеся
+375291419497



Мы пакажам сапраўдную Беларусь!
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
Made on
Tilda