Майстар-клас па пісанках
Даты:
22 красавіка
22 красавіка адбудзецца майстар-клас па традыцыйным роспісе Велікодных яек.

Мы навучымся размалёўваць яйкі гэтаксама, як размалёўвалі нашы продкі напрацягу стагоддзяў.
Спрадвечную традыцыю, якой авалодаем, мы пасля зможам перадаць і нашым дзецям.

Уявіце, якую каштоўнасць мы атрымаем!

Такая тэхніка роспісу вядомая на Беларусі ў розных мясцінах. З дапамогай нескладаных прыладаў і воску, атрымліваюцца вельмі разнастайныя малюнкі.
Тэхніка цалкам экалагічная і не псуе яйка.

Кожны з удзельнікаў створыць уласнаруч на Велікодны стол некалькі пісанак.

Занятак правядзе знаўца этнаграфіі і мастачка Наста Глушко.

Кошт удзела: 35 р. (уваходзяць усе матэрыялы).
Для сталых Авантурыстаў: 30 р.

Запіс:
+375291419497,

Магічная атмасфера, якую вы мала дзе знойдзеце

  • Колькасць удзельнікаў
    да 10 чалавек.
  • Цэнтр горада
    раён ст. м. Пятроўшчына.
  • 22 красавіка

    18:30 - 21:30
  • Кошт: 

    35 р.
    30 р. для сталых Авантурыстаў.
    25 р. для дзяцей.
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя мерапрыемствы
Вы ў надзейных руках спрактыкаванай арганізатаркі
Новы фармат адпачынку, які запомніцца надоўга
Распрацуем мерапрыемства пад любыя патрэбы
Забраніраваць месца на мерапрыемства
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
 
Made on
Tilda