Майстар-клас па лепцы з шамоту
Даты:
15 траўня
15 траўня (нядзеля)
Мы накіруемся ў дзівоснае месца.

Сярод пагоркаў і крыніц на Лагойшчыне жыве сям'я скульптараў. Шматлікія працы, якіх вы маглі бачыць у розных кутках Беларусі: на вуліцы Кастрычніцкай, у Батанічным садзе у Мінску, у Бярэзінскім запаведніку, у Гародні.

Гэтыя творчыя асобы пастараюцца нам перадаць веды, як з бясформеннага кавалку гліны можна ствараць шэдэўры!
Нас чакае майстар-клас па лепцы з шамоту.

Праз тыдзень можна будзе забраць сваю шэдэўральную працу ў арганізатара.

Гэта мерапрыемства, створанае адмыслова для Авантурыстаў, – цалкам крафт і эксклюзіў. Атмасфера такіх імпрэзаў адрозніваецца ад пастаўленых на паток магічнасцю і ўтульнасцю!

15 траўня 14:00 - 20:00.
Кошт: 80 р. (пры браніраванні да 11 траўня).
Пасля 11 траўня – 90 р.

Пішыце - званіце:
+375291419497,
@alesia_gur.

Магічная атмасфера, якую вы мала дзе знойдзеце

  • Колькасць удзельнікаў
    да 10 чалавек.
  • На Лагойшчыне
    в. Сярэдняя.
  • 15 траўня

    15:00 - 20:00
  • Кошт: 

    80 р. (пры браніраванні да 11 траўня).
    90 р. (пасля 11 траўня).


ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя мерапрыемствы
Вы ў надзейных руках спрактыкаванай арганізатаркі
Новы фармат адпачынку, які запомніцца надоўга
Распрацуем мерапрыемства пад любыя патрэбы
Забраніраваць месца на мерапрыемства
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
 
Made on
Tilda