У госці да засцянковай шляхты
Даты: Снежань - студзень -люты
Набліжаецца час карпаратываў!

Прапануем яго адзначыць з беларускім каларытам у туры
"У госці да засцянковай шляхты".

Гэта выдатная магчымасць адчуць сябе ў іншым стагоддзі і завітаць на хутар, дзе пануе атмасфера гасціннасці, цеплыні і шчырасці.
На стол будуць пастаўлены стравы рэгіянальнай кухні, зробленыя не з крамных прадуктаў, а са свойскіх.
⠀⠀
Гэта будзе сапраўднае гастранамічнае падарожжа і пагружэнне ў атмасферу беларускага застолля.

Гасцінны і харызматычны гаспадар не толькі смачна накорміць і напоіць, але і на дудзе сыграе і заспявае.
Вас будзе чакаць прэзентацыя асабістай музычнай калекцыі гаспадара, майстар-клас па спевах і танцах.

Адным словам, нагасцімся, натанчымся, наспяваемся і наядзімся!



Усё хатняе на 90%. Мясныя нарэзкі: кумпякі, сала, паляндвіцы.
Сырныя нарэзкі з трох гатункаў хатняга сыру.
Шурпа. Хутарскі гуляш зь дзічыны, галёнка ў піве, капуста і гуркі марынаваныя, печаная рыба, морс, 0,5 хатняга моцнага напою, узвар на зёлках зь мёдам. Няз’едзенае госьці забіраюць з сабой у кантэйнірах.
Васіль
Гаспадар засцянку

Аўтэнтычная і шчырая атмасфера, якую вы мала дзе знойдзеце

  • 1 дзень
    9:00 - 20:00
  • Ад 4 да 20 
    Колькасць удзельнікаў
  • 250 кіламетраў
    Агульная працягласць маршрута
  • 4
    Колькась цікавых лакацый
Кошт
Залежыць ад колькасці чалавек прыблізна 120 р. за чалавека + трансфер.
    • Квіткі і экскурсія па Гальшанскім замку
    • Квіткі і экскурсія па макеце Крэўскага замка
    • Застолле
    • Майстар-клас па спевах
    • Дэманстрацыя ўласнай музычнай калекцыі гаспадара
    • Суправаджэнне
  • Дадатковыя выдаткі:
    • Арганізацыя трансфера
    4 чалавекі – 100 р.
    Ад 5 да 9 – 250 р.
    Ад 9 да 20 – 400 р.

    • Майстар-клас па танцах
    • Іншыя актыўнасці па жаданні
Мы пакажам сапраўдную Беларусь!
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя падарожжы
Вы ў надзейных руках спрактыкаванай падарожніцы
Новыя незаезджаныя мясціны і цудоўныя знаёмствы
Распрацуем тур пад любыя патрэбы
Забраніраваць тур
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
 
Made on
Tilda