Прапануем вам накіравацца на поўдзень нашай краіны і на поўныя грудзі ўдыхнуць летні водар чароўнай атмасферы Заходняга Палесся.
Нас чакае насычаная праграма:
Прыгожая архітэктара:
шыкоўныя палацы ў Ружанах і Косава, неагатычная брама ў Пясках.
Палацавы комплекс у Ружанах – адзін з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў.
Палац Пуслоўскіх або Косаўскі замак, з'яўляецца ўнікальным помнікам неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя і адной з галоўных славутасцяў Брэсцкай вобласці.
Напамінам пра былую веліч Старых Пяскоў сведчыць Паўночная брама ў неагатычным стылі. Гэта манументальнае збудаванне ў выглядзе сярэднявечных варот з дзвюма шмат'яруснымі вежамі, якія сёння прыцягваюць аматараў эфектных фотаздымкаў і… буслоў.
Гісторыя:
музей-сядзіба слаўнага сына Беларусі – Тадэвуша Касцюшкі; помнік герою.
Тадэвуш Касцюшка - дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў ганаровым грамадзянінам Францыі нацыянальным героем Беларусі, Польшчы і ЗША.
Чароўная прырода:
экасцежка "У краі вяртлявай чаротаўкі" з паромнай пераправай праз Ясельду.
Кальцавога тыпу працягласцю 1,5 кіламетра з дзвюма пераправамі праз раку Ясельда. Частка экасцяжыны праходзіць па нізінным балоце. Маршрут па балоце уладкаваны драўляным насцілам, на шляху ёсць назіральная вышка.
Фермерская гаспадарка:
Козатэрапія і дэгустацыя зёлкавай гарбаты.
Козатэрапія - выдатны варыянт адпачынку і спосаб наблізіцца да прыроды. Абдымкі з цёплымі і мяккімі казлянятамі насыцяць любоўю і супакаеннем. Прыліў энергіі, сіл і мілейшыя фотаздымкі гарантуем!
Новыя веды і перайманне традыцый:
Майстар-клас па традыцыйным сыраварэнні.
Жыхары гэтай мясцовасці не толькі добра танчаць але і займаюцца сыраварэннем у хатніх умовах, перадаючы кулінарныя сакрэты з пакалення ў пакаленне. Гэтая традыцыяй можам авалодаць і мы з вамі.
Смачная і карысная ежа:
Абед з фермерскіх прадуктаў, дэгустацыя гарбаты, якую можна будзе набыць.
Расклад
Субота, 26 красавіка
9:00
9:00
Выезд з Мінску
Месца збору: ст. Малінаўка
11:00
11:00
Ружаны
Сядзібна-паркавы комплекс роду Сапегаў
Агляд сядзібна-паркавага комплексу звонку. Наведванне музея.
Адпраўленне з Мінска — 9:00 Прыблізнае вяртанне ў Мінск — 21:30
Кошт
Па дамоўленасці
Экскурсійная група
Да 20 чалавек Можна з дзецьмі 7+
Кошт па дамоўленасці
Сюды ўваходзіць:
трансфер;
абед з фермерскіх прадуктаў;
дэгустацыя зёлкавай гарбаты;
козатэрапія;
уваходныя квіткі ў тры музеі і экскурсіі;
майстар-клас
па сыраварэнні
экскурсія па экасцежцы з паромнай пераправай
суправаджэнне
ЦіКАВЫ І НАСЫЧАНЫ МАРШРУТ, які гарманічна спалучае ў сабе разнастайныя актыўнасці.
Водгукі
Дома) Дзякуй яшчэ раз за ўсё. Прагучыць патасна, але ж ты адкрываеш для людзей Беларусь і беларусаў – а то вартая справа🌝
Павел Хлюст
З адказнасьцю заяўляю: Нягледзячы на пранізвальны вецер і халоднае надвор'е, ўчора была самая шыкоўная, душэўная і атмасфэрная вандроўка, калі не ўсяго майго жыцьця, то хаця б з апошнія год тысячу 😘
Сяржук Чайка
Ещё раз хочу всех поблагодарить за эту ламповую поездку (в первую очередь Алесю, конечно же). the best ever, однозначно) ❤️ вчерашний день прожит не зря! 😁
Pavel
Полностью поддерживаю вышесказанное! Наверное, это была лучшая поездка в моей жизни, когда домой заходила аж загрустила, что всё закончилось( Однако останутся крутейшие воспоминания, а впечатлений на год вперёд! Огромное спасибо всем за шикарно проведённое время, и отдельное спасибо Алесе с Настей за организацию! ♥️♥️♥️