20-21 чэрвеня
Купалле і Купанне
Прэзентуем наш Купальскі-купальны тур!🔥
20-21 чэрвеня!
⠀
20 чэрвеня, у час, калі прырода дасягае найвышэйшага росквіту, мы паспрабуем дасягнуць найвышэйшага Кайрасу! Адчування найшчаслівейшага моманту!
⠀
🌿Будзем завіваць вянкі, варажыць і шукаць Папараць-кветку, запальваць вогнішча!
Нас чакае Купальская праграма 🔥з танцамі, вогнішчам і песнями ў Жодзішках.
Таксама завітаем на старажытны Млын і на тэрыторыю былога езуіцкага калегіума, былой вар'ятні, а сёння арт-прасторы, куды вяртаецца культурнае жыццё!
Ночыць будзем у намётах! Калі няма свайго, то мы паклапацімся)
А на наступны дзень паедзем купацца на Блакітныя азёры. Пабачым азёры: Мёртвае, Глубля, Глубелька, пляж Грумбіненты. Зладзім пікнік.
А па дарозе завітаем у НОВАЕ турыстычнае месца, дзе вы яшчэ дакладна не былі! Мы будзем першай групай😉
А на завяршэнне нас чакае экскурсія ў Камарова, на пякарню з дэгустацыяй😋
⠀
❗Усё ўключана ў кошт:
▪️транфер (з Каменнай горкі і назад);
▪️сняданак, пікнік, вячэра;
▪️пляцоўка для начлегу (патрэбныя, намёты, дыванкі). Доступ да прыбіральні і вады. Нават можна будзе прыняць душ;
▪️эка-збор на эка-сцежку;
▪️экскурсія на млын і ў былы калегіум;
▪️Купальская праграма і інш.
⠀
⏰ 20 чэрвеня 16:00 - 22 чэрвеня 21:00.
💰Кошт: 250 руб (пры браніраванні да 1 чэрвеня)
Кошт 260 р. ( пры браніраванні пасля 1 чэрвеня).