ТЭМАТЫЧНЫЯ ПАДАРОЖЖЫ ПА БЕЛАРУСІ
АВАНТУРЫСТЫ
Паслугі
Зробім ваш адпачынак незабыўным
Карпаратыўныя туры
Для арганізаваных кампаній ад 4 чалавек
ФАРМАТ ТУРАЎ
1
ТРАНСФЕР І КОЛЬКАСЦЬ ЧАЛАВЕК
Тур ажыццяўляецца на аўтамабілях або аўтобусе.
У сярэднім удзельнікаў вар'іруецца ад 8 да 15 чалавек (ва ўмовах пандэміі невялікая група людзей).
2
ЧАС
Туры арганізоўваюцца толькі па выходных. Ёсць аднадзённыя і двухдзённыя туры.

Індывідуальныя туры можам зрабіць і па будных.
3
МАРШРУТЫ
Маршруты старанна прапрацоўваюцца, каб дагадзіць жаданням кожнага і захапіць максімальную колькасць славутасцяў у абраным кірунку.

Стараемся міксаваць прыродныя і архітэктурныя аб'екты, а таксама актыўнасці. Каб не было перакосу ў адзін бок.
4
ЗАБАВЫ
Дадаем невялікія гульні і тэматыку, каб усе адчувалі сябе камфортна і на адной хвалі з іншымі
5
ПРЫГОДЫ
 Амаль кожны наш тур заўсёды суправаджаецца нейкімі прыгодамі, падрыхтаванымі або нечаканымі. Гэта вельмі гуртуе!


6
ЕЖА
У падарожжах смачна абедам у каларытных месцах.

7
КАМПАНІЯ
У нас амаль зусім не бывае аднаразовых падарожнікаў. 
Хто з'ездзіў аднойчы намагаецца зноў і зноў патрапіць з намі ў вандроўку. Таму фарміруецца супольнасць, сяброўства, кам'юніці.
Чаму варта едзіць у вандроўкі з Авантурыстамі?
Папулярызацыя беларускай культуры
Вучым захапляцца сваім. Калі людзі кажуць, што ў Беларусі няма чаго глядзець, гэта не так.
Кожны раз мы распрацоўваем новы маршрут. І знаходзяцца мясціны, якія вартыя ўвагі. Кожны раз мы знаходзім ці то месца, у якое пасля хочацца вярнуцца, ці то чалавека з якім хочацца сустрэцца яшчэ раз.
Ёсць, што глядзець!
Новыя знаёмствы
У нашы туры ездзяць проста вельмі класныя людзі. Светлыя, захопленыя, з агнём у вачах. Здольныя да авантураў!
Шматлікія экскурсаводы і гаспадары сядзібаў, адзначаюць, што мы адны з найлепшых груп, бо кампанейскія, вясёлыя і лёгкія да пад'ём.

У нашых падарожжах шматлікія знаёмяцца, знаходзяць новых сяброў і аднадумцаў. Таму што разам перажытыя эмоцыі вельмі яднаюць.

Новыя веды і досвед
Кожны раз мы даведваемся нешта новае. Удзельнічаем у шматлікіх майстар-класах. Вучыліся рабіць свечкі, каваць, варыць сыр, ляпіць з гліны, адрозніваць гатункі піва, варыць старадаўні напой і г.д.
Прыгожыя фотаздымкі
Пасля вандровак у суполках абменьваемся фотаздымкамі

"Толькі пра дзве рэчы мы будзем шкадаваць перад смерцю - што мала любілі і мала падарожнічалі" -- Марк Твен.

Дык давайце любіць Беларусь!

ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Мы арганізоўваем ашаламляльна цікавыя падарожжы
Вы ў надзейных руках спрактыкаванай падарожніцы
Новыя незаезджаныя мясціны і цудоўныя знаёмствы
Распрацуем тур пад любыя патрэбы
Нашы кантакты
Телефон: +37529 1419497
instagram: @avan_tourists
Водгукі
Забраніраваць тур
Супер, вы зрабілі найлепшы выбар!
Запоўніце форму і мы звяжамся з вамі, каб распавесці пра мерапрыемства.
Націская кнопку, вы пагаджаецеся з ўмовамі і карыстальніцкім пагадненнем.
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
Made on
Tilda