"Каралі Рэчы Паспалітай і іх віны"
Даты: 7 красавіка
Хочаце даведацца, як і што пілі нашы каралі?
Менавіта яны прывезлі на нашы землі напой багоў, які надоўга ўкараніўся ў нашу культуру і нават мадыфікаваўся!

Вам патрэбна абавязкова завітаць на аўтарскую лекцыю віннага эксперта Аляксандра Кульбачкі, якая адбудзецца 7 красавіка ў 19:30.

Аўтар папулярнага тэлеграм-канала "Саша і віно", а па сумяшчальніцтве і носьбіт тытула Найлепшага самелье Беларусі спецыяльна для Авантурыстаў прачытае лекцыю "Каралі Рэчы Паспалітай і іх віны" па-беларуску (упершыню)! Эксклюзіў!

Усё будзе адбывацца ва ўтульным бары каля ст.м. "Усход", дзе ласкавыя гаспадары з гэтай нагоды зробяць зніжку 10% на ўсё меню.

Мерапрыемства разлічана на ўзрост 18+.

Кошт: 15 р. за чалавека (уваходзіць келіх віна).

Вечарына закрытая.Колькасць месцаў абмежаваная.
Уваход толькі па спісах.

Запіс:
+375291419497,
@alesia_gur.

Мы пакажам сапраўдную Беларусь!
ПРА НАС

Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.


Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты і г.д.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".


Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.


Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску) (такое часта назіраецца).

Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
Made on
Tilda