па-беларуску
АВАНТУРЫСТЫ

Арганізуем турыстычны адпачынак;
Зарадзім станоўчымі эмоцыямі;
З намі вы палюбіце Беларусь.


ПРА ПРАЕКТ
Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.

Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".

Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.

Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску, што часта назіраецца.

Правілы браніравання
  • Браніраванне і дэпазіт:

    Для пацверджання браніравання тура Падарожнік ўносіць *дэпазіт у памеры не менш за 20 (дваццаць) беларускіх рублёў. Сума дэпазіту можа быць павялічана ў залежнасці ад кошту тура і ўмоў аплаты, пра што Падарожнік будзе папярэджаны да моманту ўнясення дэпазіту.
    Унясенне дэпазіту азначае пацвярджэнне Падарожнікам згоды з умовамі дадзенага тура і правіламі браніравання.

    *Дэпазіт – сума ўнесеных сродкаў.
  • Аплата тура:
    Поўная аплата тура павінна быць ажыццёўлена не пазней, чым за 10 (дзесяць) каляндарных дзён да даты пачатку тура.
    Аплата можа быць ажыццёўлена банкаўскім пераводам, у адпаведнасці з прапанаванымі Аператарам спосабамі аплаты.
  • Адмена тура Падарожнікам:
    У выпадку, калі Падарожнік паведамляе пра немагчымасць паездкі больш, чым за 7 (сем) каляндарных дзён да даты пачатку тура, Аператар павінен вярнуць Падарожніку памер дэпазіту (аплачанай сумы) або прапанаваць перанесці яго на дэпазіт для іншага тура, аплачваемага ў будучыні.
    У выпадку, калі Падарожнік паведамляе пра немагчымасць паездкі менш, чым за 7 (сем) каляндарных дзён да даты пачатку тура, Аператар прымае меры для пошуку замены Падарожніку.
    * У выпадку паспяховага пошуку замены, Аператар вяртае Падарожніку памер дэпазіту (аплачанай сумы) або пераносіць яго на аплату іншага тура.
    * У выпадку, калі замену не атрымалася знайсці, Аператар мае права не вяртаць Падарожніку аплачаную суму тура. Або Аператар можа прапанаваць індывідуальныя ўмовы вяртання сумы, у залежнасці ад магчымасці кампенсацыі страт.
  • Адмена тура Аператарам:
    Аператар мае права адмяніць тур у выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб турызме", у тым ліку ў выпадку недастатковай колькасці груп, абставін непрадбачанага характару (форс-мажор), якія робяць немагчымым выкананне праграмы тура.
    У выпадку адмены тура Аператарам, Аператар павінен вярнуць Падарожніку ўсе аплачаныя сумы ў поўным аб'ёме, або пакінуць на дэпазіце ў поўным аб'ёме.
Расклад 2026
  • 28 сакавіка і 11 красавіка
    Мора Герадота

    ⚡️Легендарны сплаў на байдарках "Мора Герадота" 28 сакавіка і 11 красавіка!⚡️

    Прапануем накіравацца на Палессе і сваімі вачыма ўбачыць гэты сезонны цуд Беларусі!
    У перыяд вясновай паводкі рака Прыпяць настолькі разліваецца, што ўтвараецца не тое, што возера, а мора. Сапраўднае беларускае вясновае мора!🌊
    Спадзяемся, што ў гэтым годзе нам пашанцуе і мы яго пабачым.

    Яго калісьці і апісаў старажытнагрэчаскі гісторык Герадот.

    ✔️Падчас сплаву мы пазнаёмімся з прыродай Палесся.
    ✔️Пачылім у чароўнай лакацыі "Затоплены лес".
    ✔️Пабачым вялікую колькасць толькі што прыляцеўшых птушак.
    ✔️Пазнаёмімся з вельмі класнай мясцовай сям'ёй.
    ✔️Смачна паабедаем у гасцінных палешукоў.
    ✔️Прагрэемся пад першым вясновым сонейкам.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку;
    ▪️суправаджэнне вопытнага інструктара;
    ▪️абед з мясцовых прадуктаў у сядзібе;
    ▪️перакус;
    ▪️сплаў.

    ⏰ 28.03 і 11.04 7:30 - 21:00.
    💰Кошт: 195 р. (пры браніраванні да 15 сакавіка).
    Пасля 15 сакавіка – 210 р.


    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur.

    🌊Легендарнае мора Герадота – тое, што павінен убачыць кожны беларус!🌊
    без квіткоў на цягнік!
  • 1 сакавіка
    Чорнае золата і АРТ-Ветка

    Цэнтры нафты і стараабрадніцтва.

    У першы дзень вясны, а 7:00 мы сядзем у цягнічок і паедзем у Гомель. Там нас зааярэ аўтобус і мы паедзем у Рэчыцу адкрываць для сябе таямніцы здабычы нафты ў Беларусі!
    Убачым:
    Беларуская зямля захоўвае скарбы! Запрашаем вас у захапляльнае падарожжа ў свет "Чорнага золата Палесся"!
    Дзе мы:
    ▪️ убачым працоўныя буравыя вышкі і легендарныя качалкі, пазнаёміцеся з паўсядзённым жыццём і працай нафтавікоў.
    ▪️завітаем у музей нафты, дзе даведаемся пра ўсе этапы здабычы, ад пошуку да перапрацоўкі, і пройдзем "пасвячэнне ў нафтавікі".
    ▪️даведаецеся пра сучасныя крыніцы энергіі, у тым ліку пра сонечныя батарэі – тэхналогію будучыні.
    Пасля Рэчыцы накіруемся ў сталіцу беларускага стараабрадніцтва - Ветку. Дзе адкрылася новае гастранамічнае месца: Арт-ветка. Дзе мы пачастуемся традыцыйнымі стравамі. А таксама зладзім майстар-клас па веткаўскіх перніках.
    А пасля наведаем адзін з найлепшых музеяў Беларусі.
    Будзе цікава і насычана!
    А пасля аўтобусік нас завязе назад у Гомель на цягнік)

    1 сакавіка (нядзеля)
    7:30 Цягнік з Мінску.
    10:16 Прыбыццё ў Гомель. Нас сустракае аўтобус. Едзем у Рэчыцу.
    11:00 Маршрут Нафтавы.
    14:00 Выезд у Ветку.
    15:00 Арт-Ветка. Абед. Майстар-клас па перніках.
    17:00 Экскурсія ў музеі Стараабрадніцтва.
    18:00 Выезд у Гомель.
    19:08 Цягнік на Мінск.
    22:21 Прыбыццё ў Мінск.
    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер з вакзала ў Гомелі на вакзал;
    ▪️экскурсія "Нафтавая" у Рэчыцы;
    ▪️абед;
    ▪️майстар-клас па перніках;
    ▪️суправаджэнне.

    ⏰ 1 сакавіка 7:08 - 22:21.
    💰Кошт: 185 р. (пры браніраванні да 7 лютага).
    195 р. (пры браніраванні пасля 7 лютага).

    без квіткоў на цягнік!
  • 22 лютага
    Гукальныя абрады:
    Чырачка ў Тонежы

    22 лютага едзем на ўнікальны народны абрад
    "Чырачка" ў Тонежы!
    Гэты абрад гукання вясны – унікальная гісторыка-культурная каштоўнасць, якая захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
    Нас чакаюць:
    Пернікі-качачкі, карагоды, упрыгожаная ялінка на дубе і шмат цікавага, традыцыйнага.
    Другой нашай кропкай Гукання стане легендарная вёска Пагост, дзе мы таксама пагукаем, патанчым і прадэгустуем традыцыйныя стравы!
    Далучайцеся і адчуйце сапраўдны дух беларускіх народных свят! ✨

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абрад "Гу! Вясна";
    ▪️суправаджэнне.

    Дадаткова: абед.

    ⏰ 22 лютага 7:30 - 21:00
    💰Кошт: 160 р. (пры браніраванні да 1 лютага)
    170 р. (пры браніраванні пасля 1 лютага).
    Праграма:
    7:30 Выезд, ст. м. Слуцкі Гасціцец
    11:30 Тонеж. Абрад.
    15:30 Пагост.
    Дэгустацыя страў. Гукальная праграма.
    17:30 Прыблізны час выезду ў Мінск.
    21:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur.


  • 7 лютага
    Гасцінная палессе:
    Сафары, рыба, Масленка
    Ужо пачынаем святкаваць Масленку і едзем у гасцінны край Беларусі – заходняе Палессе.

    Нас чакае ВЕЛЬМІ НАСЫЧАНАЯ праграма:

    ✔️Унікальны музей "Бездзежскі фартушок", дзе знаходзяцца каля 300 фартухоў, якія зробленыя рукамі, і дзе ніводзін малюнак не паўтараецца;
    ✔️Масленічныя праграма;
    ✔️Катанне на санях;
    ✔️Дэгустацыя аўтэнтычнай традыцыйнай кухні;
    ✔️Сафары па тэрыторыі заказніка ў пошуках "тураў" і "тарпанаў";
    ✔️Нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі – Спораўская полька.
    ✔️Рыбная сталіца Беларусі з рыбным караваем.
    ✔️Музей гумару.
    ✔️Паляшуцкай мова.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️уваходня квіткі ў музей "Бездзежскі фартушок", экскурсія і масленічная праграма;
    ▪️дэгустацыя рэгіянальнай кухні;
    ▪️сафары-экскурсія па заказніку;
    ▪️інтэрактыўная праграма ў Спорава, музей Карася, гумару.

    ⏰ 7 лютага 7:00 - 21:00
    💰Кошт: 240 р. (пры браніраванні да 25 студзеня)
    250 р. (пры браніраванні пасля 25 студзеня).

    Праграма:
    7:00 Выезд, ст. м. Малінаўка
    10:30 Бездзеж. Музей. Масленічная праграма. Дэгустацыя традыцыйнай кухні.
    13:30 Спорава. Рыбны каравай, Музеі гумару і карася. Майстар-клас па польцы.
    15:00 Сафары па заказніку.
    17:30 Прыблізны час выезду ў Мінск.
    21:00 Прыблізны час вяртання.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497
  • 24-25 студзеня
    "Магілёў"

    Жыць будзем у цэнтры горада ў гатэлі "Атрыум" са СПА.

    У праграме:
    ✔️спа;
    ✔️экскурсія па горадзе з мясцовым гідам;
    ✔️экскурсіі па Ратушы, Драматычным тэатры, музеі Масленікава.

    Едзем на цягнічку!

    Субота 24.01.
    10:00 Экскурсія па горадзе з мясцовым гідам.
    12:00 Абед у беларускамоўнай кавярні.
    14:00 Засяленне ў гатэль.
    Вольны час.
    16:00 Музей Ратуша.
    17:30 Музей Драматычнага тэатра.

    Па жаданні:
    19:00 Спектакль Пікавая дама (па жаданні).
    21:00 Завяршэнне спектакля.
    21:00 - 22:00 Магчымасць пафатаграфавацца ў дэкарацыях.

    Нядзеля 25.01
    10:00 -12:00 СПА ў гатэлі.
    12:00 Высяленне з гатэлю.
    14:30 Абед.
    15:30- 17:00 Экскурсія ў музеі Масленікава.

    🚂Цягнік: 24.01. Мінск-Магілёў. 6:55- 9:32.
    25.01. Магілёў Мінск 19:43-22:38.

    ⏰ 24 студзеня 10:00 - 25 студзеня 17:00.
    Кошт:
    290 р. (пры браніраванні да 19 студзеня);
    300 р. (пры браніраванні пасля 19 студзеня).

    +квіткі на цягнік.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️2 абеды;
    ▪️Экскурсіі і квіткі ў Музей Ратушы, Музей Масленікава;
    ▪️Экскурсія па Драматычным тэатры;
    ▪️Аўтарская экскурсія ад мясцовага гіда;
    ▪️начлег у гатэлі Атрыум і сеанс СПА;

    Дадаткова па жаданні:
    ▪️наведванне прыватнай майстэрні "Зялёны Гай";
    ▪️квіткі ў тэатр на спектакль "Пікавая Дама".

    ❗️Не ўваходзіць трансфер, цягнік.
    Засяленне ў гатэль 14:00, высяленне 12:00. Ён у цэнтры, рэчы можна пакінуць там і ў першы дзень і другі.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
  • 31 студзеня
    "Зімовыя блакітныя азёры"

    Пешы маршрут 11 км з мясцовым правадніком.
    ✨Сцежкі роду Хамінскіх, сядзіба, сажалкі, парк.
    ✨Возера ў форме сэрца.
    ✨Канатная пераправа пра раку Страчу.
    ✨Азёры Глубля, Глубелька, Мёртвае і іншыя.
    ✨Абед на вогнішчы.
    ✨Гатаванне лясной кавы з крынічнай вады ў лесе 🔥
    ✨Дэгустацыя выпечкі ў мясцовай пякарні ў Камарова.

    Маршрут распрацаваны мясцовым жыхаром і мае назву “Шлях Хамінскіх”

    ✔️Пасля маршруту наведваем мясцовую пякарню і дэгустуем хлеб.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️Трансфер;
    ▪️Экскурсія па Блакітных азёрах мясцовым правадніком;
    ▪️Экскурсія з дэгустацыяй у пякарню ў Камарова;
    ▪️Абед з фермерскіх прадуктаў;
    ▪️Лясная кава
    ▪️Суправаджэнне.

    ⏰ 31 студзеня 7:30 - 21:30
    Кошт:
    190 р. (пры браніраванні да 15 студзеня);
    200 р. (пры браніраванні пасля 15 студзеня).

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

    Праграма:

    7:20 Выезд. Грын. Каменная горка.
    10:00 Прыбыццё ў Камарова. Сустрэча з гідам
    10:30 Старт трэкінгу.
    12:00 Перапынак на каву з біквітам.
    16:00 Завяршэнне трэнінгу.
    16:30 Абед з фермерскіх прадуктаў.
    17:30 Наведванне пякарні ў Камарова + дэгустацыя выпечкі.
    19:00 Прыблізны час старту ў Мінск.
    21:30 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
  • 7 студзеня
    "Палескія Калядкі"

    7 студзеня запрашаем на Палессе ў тур "Палескія Калядкі".

    Абрад Каляда ў вёсках Пагост і Прыбалавічы.

    Нас чакае вельмі насычаны і цікавы дзень!
    Мы будзем вучыць мясцовыя песні, калядаваць і абвяшчаць, што Хрыстос Нарадзіўся!
    Станем сапраўднымі чальцамі аўтэнтычнага абраду!)

    У праграме:
    ✔️Абрад "Каляда" з у вёсцы Прыбалавічы;
    ✔️Абрад у вёсцы Пагост.
    ✔️Традыцыйныя стравы Палескай кухні "Посная куцця";
    ✔️Незабыўныя эмоцыі!

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️суправаджэнне.

    Дадаткова:
    Абед, пачастункі, удзел у абрадзе.

    ⏰ 7 студзеня 8:00 - 22:30
    💰Кошт:
    120 р. (пры браніраванні пасля 31 снежня).
    130 р. (пры браніраванні пасля 31 снежня).

    100 р. (дзеці).

    Праграма:

    8:00 Выезд з Мінску;
    12:00 Прыбыццё ў вёску Пагост, знаёмства з абрадам, развучванне песень, абрад, пачастунак.
    15:30 Прыбалавічы, абед, падрыхтоўка да абраду, абрад.
    18:30 Выезд у Мінск.
    23:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
  • 10 студзеня
    "Палеская батлейка ў Стулах"

    10 студзеня "Палеская батлейка ў Стулах".

    ✔️Эксклюзіўны спэктакаль, які ставіцца гаспадарамі толькі адзін раз на год.
    ✔️Вялікая пашана для нас, што наша група мае прывілегію запісацца першай сюды)
    ✔️Мова спектаклю – заходне-палескі дыялект.
    ✔️Жывое выкананне народных спеваў ад трох сясцёр з Драгічынскага раёна.
    ✔️Лялькі – творы мастацтва працы народнага разьбяра па дрэве, палешука – Івана Супрунчука.
    ✔️Абед з традыцыйных калядных страў.

    Таксама наведаем:
    ▪️Музей стваральніка "драўлянага народа" – Міколы Тарасюка.
    ▪️Пружанскі палац і сядзіба Трэмбіцкіх.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️уваходныя квіткі ў Пружанскі палацык;
    ▪️праграма ў аграсядзібе Стулы;
    ▪️уваходныя квіткі і экскурсія ў музеі Міколы Тарасюка;
    ▪️абед з калядных страваў;
    ▪️суправаджэнне.


    💰Кошт: 240 р.(пры браніраванні да 1 студзеня)
    250 р. (пры браніраванні пасля 1 студзеня).
    150 р. дзеці.

    Праграма:
    7:45 Выезд ст. м. Малінаўка
    11:00 Лінава (агляд сядзібы Трамбіцкіх)
    12:00 Пружаны. Экскурсія ў палацыку.
    14:00 Музей Міколы Тарасюка.
    15:00 Калядная Батлейка ў Стулах.
    Калядныя стравы.
    18:00 Выезд у Мінск.
    22:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
  • 13 студзеня
    Абрад "Конікі"

    13 студзеня (аўторак)

    Едзем на ўнікальны абрад Конікі ў Давыд гарадок на Століншчыне.

    Сапраўдны беларускі карнавал. Такога вы дакладна не бачылі, усё гудзіць! І паўсюль гучыць адна і тая песня ад розных выканаўцаў!

    Навуковы супрацоўнік мясцовага музея раскажа пра абрад і дапаможа да яго правільна падрыхтавацца. Створым свой гурт і таксама будзем вадзіць свайго коніка..Рыхтавацца і вучыць песню будузем у бусе, размяркуемся па ролях!)

    Унікальны, шанец далучыцца да абраду, бо на выходны дзень абрад патрапіць толькі праз 3 гады!)

    ▪️Па дарозе завітаем да народнага майстра-разьбяра па дрэве, Івана Супрунчыка, якому ўжо 83 гады. На яго плячах да сённяшняй пары трымаецца музей драўлянай скульптуры ў Цярэблічах. Чалавек, з якім варта пазнаёміцца. Распавядзе пра Палескія традыцыі, якія могуць вас напалохаць! Запытайцеся пра ЛАПАЦІНУ!

    ▪️Таксама заедзем ў не зусім вясковую кавярню у агурковай сталіцы - Альшанах. Тут не наліваюць алкаголь! Ніколі! Нават на святы.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️комплексны абед у кавярні ў Альшанах;
    ▪️уваходны квіткі і экскурсіі ў музеях Цераблічы і Давыд-Гарадку;
    ▪️Суправаджэнне і каардынаванне праграмы, якую мы будзем ствараць разам!

    ⏰ 13 студзеня, аўторак 9:00 - 02:00
    Кошт:
    185 р. (пры браніраванні да 25 снежня);
    195 р. (пры браніраванні пасля 25 снежня).
    160 р. Дзеці

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

    Праграма:
    9:00 Выезд. ст. м. Слуцкі гасцінец.
    13:00 Цераблічы. Музей Драўлянай скульптуры.
    14:15 Рэмень. Цікавае месца.
    14:45 Абед у Альшанах. Калі паспеем прагуляемся па іх.
    16:30 Музей у Давыд-Гарадку. Экскурсія і падрыхтоўка да свята.
    18:00 Пачатак нашай праграмы. Будзем вадзіць па горадзе каня.
    20:30 Прыблізны час, калі усе гурты збіраюцца ў адным месцы. І пачынаецца шэсце.
    21:30 Прыблізны час выезду ў Мінск.
    2:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
Расклад 2025
  • 27 снежня
    Таямніцы Нясвіжа

    На Калядныя святы Нясвіжскі замак так прыгожа ўбіраецца, што гэта варта ўбачыць!

    Таму едзем у самае турыстычнае месца Беларусі, дзе нас чакаюць:

    ▪️Экскурсія ў Ратушы;
    ▪️Квэст у Ратушы "Таямніца згубленай мапы";
    ▪️Экскурсія ў замку з элементамі тэатралізацыі.
    ▪️Абед у Дварцовай кавярні.

    ✔️Па жаданні: наведванне мастацкай галерэі "Мара", дзе выстаўлены творы сучасных беларускіх мастакоў.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️Трансфер;
    ▪️Экскурсія і квіткі ў музей Ратушы;
    ▪️Квэст у Ратушы;
    ▪️Экскурсія з тэатралізацыяй ў Нясвіжскім замку;
    ▪️Абед;
    ▪️Суправаджэнне.

    Дадаткова: наведванне галерэі "Мара" і крыпты касцёла (па жаданні)

    ⏰ 27 снежня 9:30 - 19:30
    Кошт:
    170 р. (пры браніраванні да 1 снежня);
    180 р. (пры браніраванні пасля 1 снежня).
    165 р. дзеці

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

    Праграма:
    9:30 Выезд. ст. м. Малінаўка.
    11:00 Музей у Ратушы.
    12:00 Квэст.
    13:10 Касцёл Божага цела
    13:50 Абед.
    14:50 Экскурсія ў замку з тэатралізацыяй.
    17:00 Вольны час/ наведванне галерэі Мара.
    18:00 Выезд у Мінск.
    19:30 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
  • 13 снежня
    Музей Піва і Ратуша

    Не так даўно адчыніліся дзверы новай установы "Музей Піва"!

    І мы будзем з вамі ледзьве не першымі дэгустарамі!

    Даведаемся пра што, як калі пілі нашы папярэднікі і прадэгустуем не толькі піва, але і наліўкі!

    Пасля праграмы можна будзе замовіць смачную ежу і добра пабедаць)

    А перад Півам мы наведаем
    Мінскую ратушу, дзе дзе пазнаёмімся з гісторыяй нашага горада.

    ⏰13 снежня 12:00-15:00
    Але можна застацца ў кавярні на абед.

    💰Кошт 65 р.

    Уваходзіць:
    ▪️Экскурсія і ўваходныя квіткі ў Ратушы
    ▪️Экскурсія ў Музеі піва
    ▪️Дэгустацыя піва і налівак.

    Дадаткова: абед.
  • 7 снежня
    Хлеб, паяс ды ў пляс
    Нас чакае падарожжа ў Слуцк і на Любаншчыну па каштоўнасцях Беларусі:
    Слуцкія паясы, хлеб, прырода, танцы, ежа, народны строй.

    Каштоўнасці ў праграме:
    1. Музей Слуцкіх паясоў. Даведаемся пра сакрэты стварэння аднаго з найвядомейшых беларускіх сімвалаў Беларусі.
    2. Майстар-клас па выпяканні хлеба ў Жораўцы. Старадаўні рэцэпт, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне ісёння уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
    3. Любанскі кар'еры. Незвычайныя ландшафты мелавых адкладаў, велічныя кар'еры, якія ствараюць унікальныя прыродныя фоны.
    4. Майстар-клас па мясцовых танцах з Сяргеем Выскваркам.
    5. "Модны" паказ народных строяў і завіванне наміткі.
    6. Абед з печы. Традыцыйныя беларускія стравы, прыгатаваныя ў сапраўднай беларускай печы, непаўторны смак і водар.
    7. Краязнаўчы музей. І пакой, прысвечаны Слуцкім паясам.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️Трансфер;
    ▪️Экскурсія і квіткі ў музеі "Слуцкія паясы";
    ▪️Экскурсія і ўваходныя квіткі ў краязнаўчы музей Слуцка;
    ▪️ майстар-клас па выпечцы хлеба;
    ▪️Інтэрактыўная праграма з майстар-класам па танцах, лекцыяй па народным строі і інш. у Любанскім домекультуры;
    ▪️Суправаджэнне.

    ⏰ 7 снежня 8:30 - 20:00
    Кошт:
    135 р. (пры браніраванні да 27 лістапада);
    145 р. (пры браніраванні пасля 27 лістапада).

    Дадаткова:
    Абед.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

    Праграма:
    8:30 Выезд. ст. м. Слуцкі гасцінец.
    9:30 Музей Слуцкіх паясоў.
    11:00 Краязнаўчы музей.
    12:20 Кар’еры.
    13:30 Мастар-клас па хлебе. Абед.
    16:00 Любанскі дом культуры. Танцы. Народны строй.
    18:00 Выезд у Мінск.
    20:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
  • 15 - 16 лістапада
    Спеўнае Палессе
    15-16 лістапада тур "Спеўнае Палессе"

    1. Глушкавіцкі кар'ер!
    Месца, дзе здабываюць камяні для будаўнічых матэрыялаў. Яго называюць "Беларускай Нарвегіяй", бо раней ён нагадваў фіёрды.
    2. Спеўны майстар-клас ад гурта "Каханачка" з Прыбалавічаў.
    3. Абрад Каравай у вёсцы Рычоў.
    4. Старажытны Тураў.
    Крыжы, што растуць з зямлі. Гарадзішча і шмат, што іншае.

    Праграма:
    15 лістапада (субота):
    7:00 Выезд з Мінска
    12:00 Глушкавічы кар'ер.
    14:30 Прыбалалавічы.
    15:00 Спеўная праграма.
    17:30 Выезд у Тураў.
    18:30 Засяленне ў гатэль.
    Пражыванне па 3 і 2 чалавекі ў пакоях з выгодамі.
    20:00 Вячэра.

    16 лістапада (нядзеля):
    10:00 Сняданак.
    11:30 Экскурсія па Тураве.
    14:00 Рычоў.
    17:00 Прыблізны час выезду ў Мінск.
    Па дарозе магчыма наведаем Салігорскія тэрыконы.
    21:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.

    У кошт уключана:
    ▪️трансфер;
    ▪️сняданак, вячэра;
    ▪️экскурсія па Тураве;
    ▪️пражыванне;
    ▪️суправаджэнне.

    💰Кошт праграмы:
    220 р. (для тых, хто браніраваў да 20 кастрычніка)
    250 р. (для тых, хто браніраваў пасля 20 кастрычніка).
  • 22 лістапада
    Ад гумару жыццё саладзейшае
    !

    22 лістапада.

    Сталіца гумару, кандытарская фабрыка ў Нароўлі, стаянка першабытнага чалавека.

    Што ў меню?

    💛Салодкая Нароўля.
    Наведаем кандытарскую фабрыку, дзе робяцца легендарныя прысмакі. Тая самая Кароўка!
    Тут нас чакаюць дэгустацыя і салодкі падарунак🎁

    💛Першабытныя Юравічы. Стаянка першабытнага чалавека і велічны кляштар.

    💛Весёлыя Аўцюкі. А на дэсерт – адзіная сталіца беларускага гумару! Аднайменны музей і іншыя сюрпрызы.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️Трансфер;
    ▪️Экскурсія з дэгустацыяй па фабрыцы "Чырвоны Мазыранін;
    ▪️Абед;
    ▪️Квіткі і экскурсія па Юравічах;
    ▪️Інтэрактыўная праграма ў музеі гумару;
    ▪️Суправаджэнне.

    ⏰ 22 лістапада 6:00 - 21:30
    Кошт:
    220 р. (пры браніраванні да 1 кастрычніка)
    230 р. (пры браніраванні да 10 лістапада)
    240 р. (пры браніраванні пасля 10 лістапада)

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

    Праграма:
    6:00 Выезд. ст. м. Магілёўская.
    11:00 Нароўля. Завод. Палац (звонку).
    14:00 Юравічы. Стаянка, кляштар.
    15:30 Аўцюкі. Абед. Музей гумару.
    17:30 Выезд у Мінск.
    22:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
Расклад 2025
  • 1 лістапада
    Мінская Галгофа

    Мінская Галгофа: Дзень памяці на Кальварыі.
    1 лістапада

    Ушануем памяць продкаў і адчуем глыбіню гісторыі на самым легендарным некропалі Мінска.

    Разам з дасведчаным гідам мы:

    ▪️ Пагаворым пра старажытныя пахавальныя традыцыі.
    ▪️ Даведаемся, калі і чаму ўзніклі могілкі.
    ▪️ Убачым розныя архітэктурныя аб’екты: браму, касцёл, капліцы.
    ▪️ Даследуем пахаванні каталікоў, праваслаўных, габрэяў і мусульман у адным комплексе.
    ▪️Разгадаем сімволіку надмагілляў розных эпох.

    Гэта экскурсія — ваш асабісты знак павагі да памяці памерлых і магчымасць адчуць глыбокую сувязь са сваімі каранямі.

    Калі?
    ▪️1 ліспапада
    Кошт: 30 р.
  • 1 лістапада
    Шэпт продкаў

    Містычны тур
    1 лістапада (субота)

    У Дзень памяці продкаў, калі мяжа паміж светамі становіцца трохі танчэйшай, запрашаем вас у містычнае падарожжа.

    Што чакае?

    ▪️ Эксклюзіўная эмерсіўная экскурсія па паўвысве ў цемры ад харызматычнай уладальніцы арт-цэнтра. Гэта не проста аповед – гэта пражыванне мінулага, дзе кожнае дрэўца і каменьчык раскажуць нам сваю легенду. Такога вы не знойдзеце нідзе!

    ▪️ Вытанчаны тэматычныная вячэра ад шэф-кухара, якая дадасць атмасферы містыкі.

    ▪️Таямнічыя месцы:
    🗝️Смаляны: Замак "Белы Ковель" – магутнасць руін, што памятаюць славу і заняпад. 2 занядбаныя храмы.
    🗝️Пламя: Сядзіба-прывід, ад якой застаўся толькі маляўнічы ганак.
    🗝️Другі па велічыні валун Беларусі – жывы сведка стагоддзяў. Асцярожна! Камень незвычайны! Беражыце свае тэлефоны.

    Будзе незвычайна, таямніча і эксклюзіўна!

    Уключана ў кошт:

    ▪️эмерсіўная экскурсія;
    ▪️тэматычны абед;
    ▪️распрацоўка праграмы;
    ▪️суправаджэнне.

    ⏰ 1 лістапада
    13:00 - 22:00.
    💰Кошт: 120 р. (без трансферу)


    Праграма:

    12:00 выезд ст. м Пушкінская.
    14:30 Смаляны. Агляд рэшткаў.
    16:00 Чортаў камень.
    17:00 Пламя.
    17:30 Белая царква.
    Знаёмства з прасторай.
    Вячэра.
    19:00 Выхад на таямнічую экскурсію.
    20:30 Завяршэнне экскурсіі.
    Гарбатка, завяршэнне вечара.
    21:30 Прыблізны час выезду ў Мінск.
    23:30 Прыблізны час вяртання.
  • 18 кастрычніка
    Велічная Вілія

    18 кастрычніка (субота)

    Восеньская Велічная Вілія!
    Наш самы любімы пеша-водны маршрут.
    Уявім сябе вікінгамі і выправімся ў паход па велічнай Віліі на дракарах (вялікіх чоўнах) і байдарках.
    Найцікавейшы, часам экстрэмальны і вельмі актыўны сплыў па рацэ Вілія🛶

    Дзе мы:
    ✔️узбяромся па скаладроме на гару;
    ✔️завітаем у таямнічыя капліцы;
    ✔️абдымем велічныя дубы;
    ✔️нап’емся са святых крыніц;
    ✔️пабачым рэшткі моста Першай сусветнай вайны;
    ✔️скарым вяршыні гор!
    ✔️наведаем выставу ў былым езуіцкім калегіуме. 

    Адседзецца ў лодцы не атрымаецца!
    ❗Усё ўключана ў кошт:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне вопытнага інструктара і экскурсавода па водным маршруце;
    ▪️уваход на выставу ў былы калегіум;
    ▪️пікнік;
    ▪️вячэра;
    ▪️сплыў.
    ⏰ 18 кастрычніка
    8:30 - 22:00.
    💰Кошт: 180 р. (пры браніраванні да 1 кастычніка).
    190 р. (пры браніраванні пасля 1 кастрычніка).
  • 5 кастрычніка
    Не хлебам адзіным

    5 кастрычніка (нядзеля) 

    Не хлебам адзіным! 

    Адна з самых любімых праграм🥰


    ⛪У праграме:
    ▪️міні-канцэрт арганнай музыкі ад мясцовага ксяндза ў прыгажэнным касцёле!
    ▪️месца таемных сустрэч Адамае Міцкевіча і яго галоўнай музы Марыі Верашчакі. Ушанаванне яе магілы.

    ▪️ чарговая авантура:
    дзейсная псіхіятрычная клініка для прымусовага лячэння🤯, якая знаходзіцца ў адзіным у Беларусі доме-крэпасці ХVII ст.
    ▪️адрэстаўраваны старадаўні млын; 
    ▪️дэгустацыя і майстар-клас па вырабе круасанаў, брэцэля, хлеба (кожны паедзе дахаты са сваімі духмянымі булачкамі) 
    ▪️цудадзейны абраз маці Божай Тракельскай і інш.
    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абед;
    ▪️дэгустацыя і майстар-клас па вырабе хлеба;
    ▪️экскурсія па сядзібнаму комплексу Путкамераў;
    ▪️экскурсія з музычным суправаджэннем у касцёле ў Асаве і інш.
    ⏰ 5 кастрычніка (нядзеля) 8:30 - 22:30
    💰Кошт: 170 р. (пры браніраванні да 30 верасня) 
    190 р. (пры браніраванні пасля 30 верасня) 

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    Тэлеграм: @alesia_gur
  • 3 кастрычніка
    Нашы вінаграднікі

    “Нашы вінаграднікі”
    3 кастрычніка 14:00

    Запрашаем у Самахвалавічы на беларускі вінаграднік!

    Хто б мог падумаць, што ў Беларусі можна вырошчваць вінаград, які не толькі спее, але і дае віно?
    Мы запрашаем вас у Самахвалавічы, каб убачыць гэты цуд на свае вочы і пагрузіцца ў свет “паўночнага вінаградніцтва”!

    Мы накіруемся ў Беларускі інстытут пладаводства, дзе нараджаюцца новыя, адаптаваныя да нашага клімату гатункі вінаграду

    У праграме тура:
    ▪️Наведванне эксперыментальных вінаграднікаў.
    ▪️Знаёмства з тэхналогіямі: Даведаецеся пра сакрэты вырошчвання вінаграду ў нетрадыцыйных для яго шыротах, пра селекцыю і будучыню беларускага вінаробства.
    ▪️Дэгустацыя. Пакаштуем эксперыментальныя гатункі віна.

    Тур эксклюзіўны!
    Не выпусціце шанец стаць сведкам нараджэння беларускай “віннай” гісторыі!

    Дзе: Самахвалавічы, Беларускі інстытут пладаводства (усяго за 10 кіламетраў ад Мінска).

    3 кастрычніка (Пятніца) 14:00

    💰Кошт: 70 р.

    ⏰ 3 кастычніка
    14:00 - 16:00

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur
  • 28 верасня
    Ельня!

    Едзем у тур на балота Ельня!

    У праграме:

    ✔️экскурсія ў эка-класе ў Германавічах;
    ✔️перекус перед балотам;
    ✔️прагулка па балоце (каля 5 гадзін) з правадніком;
    ✔️хатняя вячэра ад гасціннай гаспадыні;
    ✔️купанне ў бяздонных азёрах😉

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️экскурсія па балоце з правадніком;
    ▪️вячэра, абед-перакус;
    ▪️суправаджэнне.

    ⏰ 28 верасня 6:40 - 22:00

    💰Кошт:

    175 р. (пры браніраванні да 1 верасня).
    180 р. (пры браніраванні пасля 1 верасня).

    Праграма:
    6:40 Выезд з плошчы Я. Коласа.
    10:30 Прыезд у Германавічы.
    Экскурсія у эка-класе.
    11:30 Перакус з гарбаткай.
    12:30 Выхад на балота
    Спатрэбяцца гумовікі!
    17:00 Вячэра.
    18:00 Прыблізны час выезду ў Мінск.
    22:00 Вяртанне ў Мінск.

  • 13 верасня
    Райскія сады і мастацтва!
    Шаноўныя знаўцы вытанчанага!
    Запрашаем вас у мастацкае падарожжа, дзе нас чакаюць:

    ▪️Сад Арэхаўна - адзін з самых прыгожых прыватных садоў у свеце, які стварыў вядомы ландшафтны архітэктар - Аляксандр Крыўко.
    ▪️Сядзіба Рэпіна ў Здраўнёве.
    Месца, дзе пісаў свае творы знакаміты майстра.
    ▪️Віцебск: Горад Марка Шагала, калыска авангарду.

    Падарожжа, што напоўніць душу эстэтычным задавальненнем.

    Праграма:
    10:25 Сустрэча групы ў Віцебску на вакзале
    Нас тут забірае трансфер.
    10:45 Сняданак-бранч-абед у мясцовая карчме недалёка ад Вакзалу.
    11:30 Выезд у Арэхаўна.
    13:30 Прыблізны час прыезду ў Арэхаўна. Прыгожы сад. 
    14:30 Экскурсія.
    Гуляем па садзе фоткаемся. Насадоджваемся.
    16:00 Выезд у Беларусь.
    19:30 Прыблізны час вяртання ў Віцебск.
    Вячэра (па жаданні) за дадатковую плату.
    20:30 Завяршэнне тура.

    💰Кошт: 110 р.

    Дадаткова:
    квіткі на цягнік + 1250 (рас. рублёў, прыблізна 45 б.р.) + страхоўка (каля 2 у. а)

    Уключана ў кошт:
    ▪️трансфер Віцебск - Здраўнёва - Арэхаўна - Віцебск;
    ▪️комплексны абед у карчме;
    ▪️суправаджэнне з Віцебска да Віцебска.

    ⏰ 13 верасня
    10:25 - 20:30

  • 7 верасня
    Ліпічанская пушча
    7 верасня
    "Ліпчанская пушча" + сплыў на байдарках па Шчары.

    Уявіце сабе: мы трапляем у дуброву, дзе сярод 200-гадовых дубоў бегаюць авечкі! 
    Дзеля гэтых пейзажаў стварылася такое насычанае падарожжа:
    ▪️ Сплыў на байдарках па рацэ Шчара:
    8 км, 2-3 гадзіны па дзікай рацэ. Без перашкодаў.
    ▪️Дрэвы-волаты. Дуб і вяз!
    ▪️Шчарская крыніца з гаючай вадой;
    ▪️Магутная Дубрава – Месца Сілы:
    Месца, дзе вы адчуеце моц прыроды і энергію продкаў.
    ▪️Адкрыты пасля рэканструкцыі падвесны мост ў Мастах.
    ▪️Жалудок з новымі гаспадарамі. Кажуць, што прыбралі тэрыторыю і месца выглядае па-іншаму.
    ▪️Вячэра з відам на падвесны мост.
    ▪️Сонечны гадзіннік)
    Будзе атмасферна!)

    У кошт уваходзіць:
    ▪️Трансфер;
    ▪️Сплыў і рыштунак для яго;
    ▪️Вячэра;
    ▪️Наведванне Ліпічанскай пушчы;
    ▪️Вячэра ў Мастах; 
    ▪️Суправаджэнне.

    ⏰ 7 верасня 8:00 - 22:00
    Кошт: 200 р.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

  • 31 жніўня
    Сэрца Браслава
    31 жніўня
    Сплыў на байдарках «Сэрца Браслава»

    У апошні дзень лета спраўляемся па азёрах Браслаўшчыны з выдатным фатографам Юрыем Шакелем.

    Нас чакаюць прыгожыя краявіды! Чаго толькі будзе каштаваць від з вады на беласнежны касцёл Сэрца Езуса!

    Таксама нас чакаюць маляўнічыя азёры Поцех і Недрава, рака Друйка і прыпынак ля тэхнічнага воднага збудавання «угрэловушка».

    Маршрут 14 км
    4 км па азёрах
    10 км па рацэ
    Па часе 4 гадзіны павольнага ходу з адным перапынкам на 30 хвілін.

    ❗Уключана ў кошт:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне вопытнага інструктара па водным маршруце;
    ▪️сплыў.

    ⏰ 31 жніўня
    7:00 - 23:00.

    💰Кошт: 195 р. (пры браніраванні да 10 жніўня).
    205 р. (пры браніраванні 10 жніўня).

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur
  • 10 жніўня
    Лагодная Вілія
    Лагодная Вілія!
    10 жніўня.

    Пасля экстрэмальнай і актыўнай “Велічнай Віліі” “Лагодная” для вас стане казкай!
    Будзем плыць і купацца!
    Таксама нас чакаюць цікавыя архітэктурныя аб'екты:
    ▪️У Дубку паглядзім таямнічую браму – дзверы на шлях Галгофы.
    ▪️На фінішы пабачым прыгожы неагатычны касцёл з чырвонай цэглы.

    Маршрут: в. Андрэеўцы – в. Рымшыненты.
    Працягласць 18 км.

    ❗Усё ўключана ў кошт:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне дасведчанага інструктара і экскурсавода па водным маршруце;
    ▪️пікнік;
    ▪️вячэра;
    ▪️сплыў.

    ⏰ 10 жніўня 8:30 - 22:00
    💰Кошт:
    180 р. (пры браніраванні да 1 жніўня)
    190 р. (пры браніраванні пасля 1 жніўня)

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur
  • 13 ліпеня
    Нёманскі праванс
    "13 ліпеня | Тур «Нёманскі Праванс»

    Запрашаем у чароўны куток Беларусі, на ўзбярэжжа магутнага Нёмана!

    У праграме:

    ✔️Квітнеючае лавандавае поле: і магчымасць зрабіць сабе прыгожыя фотаздымкі
    ✔️ Эксклюзіўная дэгустацыя: крафтавыя сыры (у тым ліку ўнікальны лавандавы!) і духмяны лавандавы зефір з лавандовый гарбатай.
    ✔️Гістарычнае падарожжа: наведанне найстарэйшага касцёла Беларусі і велічнага Любчанскага замка.
    ✔️Смачны абед з дэгустацыяй мясцовага кулінарнага брэнду - капшучка.
    ✔️Бонусная праграма: сакрэт, які зробіць ваш дзень яшчэ ярчэйшым!

    Адчуем п'янкі водар лаванды, пакаштуем смаколікі, падзімімся з  шыкоўных Нёманскіх прастораў і паглыбімся ў старадаўнюю і сучасную культуру Беларусі.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абед з капшчучком;
    ▪️экскурсія па лавандавым полі;
    ▪️дэгустацыя сыроў, зефіра і гарбаты; 
    ▪️экскурсія ў касцёле ва Уселюбе; 
    ▪️суправаджэнне.

    ⏰ 13 ліпеня 10:00 - 21:00
    💰Кошт: 190 р. (пры браніраванні да 3 ліпеня).
    200 (пры браніраванні пасля 3 ліпеня)

    Праграма:
    10:00 Выезд з Мінску
    12:00 Лавандавы сад. 
    Дэгустацыя, поле.
    14:30 Уселюб. 
    Экскурсія. Абед.
    17:00 Любча. Замак. 
    Бонусная праграма.
    19:30 Выезд у Мінск.
    22:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.
  • 5-6 ліпеня
    Купальская Друя
    "Купальская Друя"

    Адзін з самых любімых летніх тураў!

    Нас чакае:
    ✔️Чароўная неверагодная Друя!
    ✔️Пражыванне ў аграсядзібе з відам на Латвію.
    ✔️Купальская праграма.
    ✔️Квэст.
    ✔️Самы вялікі вадаспад Беларусі.
    ✔️Самы высокі касцёл Беларусі.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️пражыванне ў аграсядзібе;
    ▪️экскурсія-квэст па Друі;
    ▪️Купальская праграма;
    ▪️трансфер.


    ⏰ 5 ліпеня 8:30 - 6 ліпеня 17:00
    Кошт 360 р.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

  • 3 ліпеня
    "Востраў Ду – да цябе іду".
    Падарожжа, якое кране ваша сэрца і пашырыць гарызонты!

    Бо вы апынецеся:
    ✔️Амаль у самай Паўночнай кропцы Беларусі,
    ✔️на самым вялікім востраве нашай краіны;
    ✔️на адным з самых вялікіх азёраў!
    ✔️убачыце незвычайны храм і незвычайны мост;
    ✔️пашукайце магілу Мюнхгаўзена, але не таго самага!

    Давайце разам скарым гэты край ЗЯМЛІ Беларусі!

    ▪️Востраў Ду на Асвейскім возеры – самы вялікі востраў Беларусі, дзе калісьці жылі людзі. Тут нават былі царква, могілкі.
    Адсюль адкрываюцца неверагодныя краявіды і шырокія прасторы!
    Нас, чакае захапляльная экскурсія на катэрах па другім па велічыні возеры Беларусі.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абед;
    ▪️экскурсія на востраў Ду;
    ▪️суправаджэнне.

    ⏰ 3 ліпеня 8:00 - 23:30
    💰Кошт: 190 р. (пры браніраванні да 10 чэрвеня).
    200 (пры браніраванні пасля 11 чэрвеня)

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur

  • 21 чэрвеня
    Купальскі сплыў
    🔥Прэзентуем наш купальскі сплаў на байдарках!🔥

    21 чэрвеня, у час, калі прырода дасягае найвышэйшага росквіту, мы паспрабуем дасягнуць найвышэйшага Кайрасу! Адчування найшчаслівейшага моманту!

    🌿Будзем завіваць вянкі, варажыць і шукаць Папараць-кветку, запальваць вогнішча!

    🚣🏻‍♀️Таксама нас чакае сплыў на байдарках па маляўнічай і часам містычнай рацэ Вілія.

    ▪️пабачым унікальны “хрыбет Цмока”;
    ▪️пагоркі “ластаўка” і “зязюля”;
    ▪️пройдзем шляхам шляхціча Тышкевіча;
    ▪️пабачым шматлікія помнікі архітэктуры і інш.

    Маршрут: в. Вайнідзянаты –м.Жодзішкі.
    Працягласць 20 км.

    А ўвечары нас чакае Купальская праграма 🔥з танцамі, вогнішчам і песнямі)


    ❗Усё ўключана ў кошт:
    ▪️трансер (з Каменнай горкі і назад);
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне па водным маршруце;
    ▪️пікнік, вячэра;
    ▪️сплаў;
    ▪️экскурсіі па водным маршруце;
    ▪️Купальская праграма.

    ⏰ 21 чэрвеня 8:30 - 22 чэрвеня 01:00.
    Выезд з Жодзішках 23:00
    Прыбыццё на Каменную горку ў 01:00
    💰Кошт:
    190 руб. (пры браніраванні да 1 чэрвеня).
    200 руб. (пры браніраванні пасля 1 чэрвеня)


    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur
  • 15 чэрвеня
    Бацюхна Нямон
    Ой, Нёман, і песня, і слава!

    15 чэрвеня прывем на плыце па самай слыннай беларускай рацэ, якая нясе свае воды ў Балтыку!
    Маршрут будзе складаць каля 12-13 км у раёне Бярозаўкі.
    Тут Нёман шырокі, магутны і прыгожы!
    Па магчымасці нешта паглядзім гістарычнае.
    Будзем гуляць, адпачываць і чыліць.
    Можна будзе зладзіць барбекю
    У доступе будуць 2 сап-борды, каб разнаснастаіць наш маршрут.
    Группа невялічкая каля 10-12 чалавек.

    ❗Усё ўключана ў кошт:
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️абед;
    ▪️арэнда сап-бордаў;
    ▪️суправаджэнне.
    ⏰ 15 чэрвеня 9:00 - 21:00

    💰Кошт: 190 руб. (пры браніраванні да 1 чэрвеня).
    200 р. (пры браніраванні пасля 1 чэрвеня).
    125 р. дзеці.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur
  • 8 чэрвеня
    Чароўная Нарачанка
    Cплыў па Нарачанцы!
    8 чэрвеня!

    Першы летні сплыў пачнецца з гарнай ракі чароўнай прыгажосці!

    Менавіта Нарачанкай называюць міфалагічную багіню ў гэтай мясцовасці.
    І гэта адзіная рака, якая выцякае з возера Нарач.

    На сплыве пабачым тры падвесныя масты!)

    📍Маршрут каля 25 км.
    Ад вёскі Нарач, або па-мясцоваму Нарочча да сутокаў з Віліяй.

    ❗Усё ўключана ў кошт:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне;
    ▪️пікнік;
    ▪️вячэра;
    ▪️сплыў.

    ⏰ 8 чэрвеня
    8:00 - 22:30.
    💰Кошт: 180 руб. (пры браніраванні да 15 траўня).
    190 р. (пры браніраванні пасля 15 траўня).

    Праграма:

    8:00 Выезд з Каменнай горкі.
    11:00 Прыезд на месца старту.
    Перапрананне, інструктаж.
    11:30 Пачатак сплыву.
    14:00 Пікнік.
    18:30 Завяршэнне сплаву.
    19:00 Прыезд на аграсядзібу. Вячэра.
    20:00 Выезд у Мінск.
    22:00 Прыблізнае прыбыццё ў Мінск.

  • 31 траўня - 1 чэрвеня
    Банжур, Лета
    Запрашаем сустрэць лета ў туры з Французскай атмасферай!

    У праграме:

    Мастацтва: Пачнём з наведвання музея, прысвечанага французска-беларускай мастачкі Хадасевіч-Лежэ! Даведаемся пра яе незвычайнае жыццё і цуды, якія з ёй адбываліся. Пабачым арыгінальныя працы.

    Гісторыя: Пасля адну з самых буйных калекцый па Напалеоніцы ў музеі калекцыянера Каладзеева.

    Кулінарыя: Нас чакае абед у беларускай вёсцы ад французскага шэф-кухара, які працаваў у рэстаране з зоркай Мішлен.

    Высадзімся на выспе Rapa Nui, востраве Пасхі. Які знаходзіцца непадалёк ад Французскай Палінэзіі і не супраць да яе далучыцца.

    Тут нас чакаюць:
    ✨Начная экскурсія па паўвыспе ў Белай царкве.
    💫Пражыванне ў шатрах на беразе Чарэйскага возера з відам на ваду.
    ☀️Сапборды, чыл і насаложванне.
    🌼Смачная ежа.
    🐥Арніталагічная экскурсія.


    ❗️Пражываць будзем у Белай царкве ў глэмпінг-шатрах у Рэтрыт-цэнтры.
    ❗️Едзем на машынах.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️начлег у шатрах;
    ▪️начная экскурсія;
    ▪️квіткі і экскурсіі ў музеі Каладзеева.
    ▪️харчаванне ў Rapanui;
    ▪️абед ад шэф-кухара;
    ▪️карыстанне сап-бордамі.

    ⏰ 31 траўня 10:00 - 1 чэрвеня 15:00.

    💰Кошт: 250 р.
  • 3 траўня
    Сарачанскія каралі
    3 траўня прыгожы сплыў на байдарках па Сарачанскія азёрах.

    Сарачанскія азёры – цікавая група з 14 азёраў на паўночным захадзе Беларусі, якія злучаны, нібы ланцужком, таму іх называюць каралямі.

    Нас чакае маршрут па азёрах і рэках, што іх спалучаюць:

    Рака Клевель – возера Клеўе – возера Белае – возера Туравейскае – рака Сарачанка - возера Золаўскае – возера Камійскае – возера Сароча – возера Тумскае.

    Па іх звычайна ходзяць вясной пакуль не перасохлі пераходы)

    Маршрут цікавы і незвычайны, са зменай ландшафтаў.
    Дзесьці будзе густы дзікі лес, дзесьці хмызнякі, дзесьці балота...І азёры: маленькія і вялікія, выразныя і размытыя, з вадой рознага колеру!

    ❗️Усё ўключана ў кошт:

    ▪️трансфер;
    ▪️сплыў па Сарачанскіх азёрах;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне дасведчанага інструктара і экскурсавода па водным маршруце;
    ▪️абед-пікнік і вячэра;
    ▪️утульная кампанія і інш.

    ⏰ 3 траўня
    8:30 - 22:00.
    💰Кошт: 185 руб. (пры браніраванні да 15 красавіка)
    195 (пры браніраванні пасля 15 красавіка)


  • 1 траўня
    Велічная Вілія
    1 траўня
    Велічная Вілія
    Пеша-водны маршрут.

    Найцікавейшы, часам экстрэмальны і вельмі актыўны сплыў на байдарках па рацэ Вілія🛶

    Дзе мы:
    ✔️узбяромся па прыродным скаладроме на гару;
    ✔️завітаем у таямнічыя капліцы;
    ✔️абдымем велічныя дубы;
    ✔️нап’емся са святых крыніц;
    ✔️пабачым рэшткі моста Першай сусветнай вайны;
    ✔️скарым вяршыні гор!

    Адседзецца ў лодцы не атрымаецца!

    ❗Усё ўключана ў кошт:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне вопытнага інструктара і экскурсавода па водным маршруце;
    ▪️пікнік;
    ▪️вячэра;
    ▪️сплыў.

    ⏰ 1 траўня
    8:00 - 22:00.
    💰Кошт: 170 р. (пры браніраванні да 1 красавіка)
    180 р. (пры браніраванні пасля 1 красавіка).

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497;
    Тэлеграм: @alesia_gur

  • 28 красавіка
    Квітнеючае Палессе

    Цюльпаны, Моталь і Пінкавіцкі карагод!

    28 красавіка (панядзелак)
    Афіцыйны выходны дзень!

    Запрашаем у незабыўнае падарожжа па вясновым Палессі! Гэты тур аб'ядноўвае ў сабе чароўную прыгажосць цюльпанавых палёў, непаўторны смак Палескай ежы і абрады.

    Што вас чакаюць:

    ▪️Неймаверныя тюльпанавыя палі. Дзе мы можам зрабіць цудоўныя фотаздымкі на фоне фантастычнай прыроднай карціны.

    ▪️Моталь. Адзін з самых смачных куткоў нашай краіны – аграгарадок Моталь, дзе праходзіць штогадовы нашумелы кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі". Тут мы на сабе адчуем гасціннасць палешукоў.


    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абед-дэгустацыя ў стылі "мотальскія прысмакі";
    ▪️уваходныя квіткі + экскурсія па музеі ў Моталі з сюрпрызам;
    ▪️наведванне цюльпанавага поля + падарунак (цюльпаны).

    Будзе цікава, самабытна і СМАЧНА.

    ⏰ 28 красавіка 8:00 - 00:00.
    Кошт: 190 р. (пры браніраванні да 1 красавіка)
    200 р. (пры браніраванні пасля 1 красавіка).
    100 р. на сваім аўто.



    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur.


  • 13 красавіка
    Блакітныя азёры на байдарцы
    ⚡️3 красавіка (нядзеля)
    Блакітныя азёры!
    Водны маршрут.

    Запрашаем у незабыўнае падарожжа па маляўнічай прыродзе!

    Сплыў на байдарках па рацэ Страча на блакітных азёрах

    Адпраўляемся ў захапляльную вандроўку па чыстых водах ракі Страча, акружаныя цудоўнымі блакітнымі азёрамі.

    Вас чакае:

    ▪️Непаўторная прырода: Маляўнічыя краявіды, спакойная атмасфера, свежае паветра.
    ▪️Актыўны адпачынак: Веславанне на байдарках. Бадзёрасць гарантавана!
    ▪️Незабыўныя ўражанні:
    ▪️Пікнік і вячэра на аграсядзібе:
    Хатняе сала, хлеб, салены гуркі на прыродзе! І вячэра пад гітару!

    ❗️Усё ўключана ў кошт:

    ▪️трансфер;
    ▪️сплаў на байдарках па рацэ Страча;
    ▪️ экскурсіі па цікавых месцах;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
    ▪️суправаджэнне дасведчанага інструктара і экскурсавода па водным маршруце;
    ▪️абед-пікнік і вячэра;
    ▪️утульная кампанія і інш.

    ⏰ 13 красавіка
    8:30 - 22:00.
    💰Кошт: 185 р. ( пры браніраванні да 29 сакавіка)
    195 р. (пры браніраванні пасля 29 сакавіка)

    Маршрут:

    в. Станчыкі – афіцыйны ўваход на сцежку Блакітныя азёры.
    Працягласць па вадзе каля 14 км.

    ⏰ 13 красавіка 8:30 - 22:00.


  • 5 красавіка
    Мора Герадота
    ⚡️Сплыў на байдарках "Мора Герадота" 5 красавіка!⚡️

    Прапануем накіравацца на Палессе і сваімі вачыма ўбачыць вясновую Прыпяць!
    У перыяд вясновай паводкі звычайна рака Прыпяць настолькі разліваецца, што ўтвараецца не тое, што возера, а мора. Сапраўднае беларускае вясновае мора!🌊 Яго калісьці і апісаў старажытнагрэчаскі гісторык Герадот.
    Але ў гэтым годзе такога разліву, на жаль, няма. І мы пабачым вясновую Прыпяць, такую, якой яна бывае пасля зімы без снегу.

    ✔️Падчас сплаву мы пазнаёмімся з прыродай Палесся.
    ✔️Пабачым вялікую колькасць толькі што прыляцеўшых птушак.
    ✔️Пазнаёмімся з вельмі класнай мясцовай сям'ёй.
    ✔️Смачна паабедаем у гасцінных палешукоў.
    ✔️Прагрэемся пад першым вясновым сонейкам.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку;
    ▪️суправаджэнне вопытнага інструктара;
    ▪️абед з мясцовых прадуктаў у сядзібе;
    ▪️перакус;
    ▪️сплыў.

    ⏰ 7 красавіка 7:30 - 21:00.
    💰Кошт: 180 р. (пры браніраванні да 18 сакавіка).
    Пасля 18 сакавіка – 190 р.
    На сваім аўто 95 р.

    Пішыце - званіце:
    📞+375291419497,
    @alesia_gur.


  • 22 сакавіка
    Гуканне вясны
    22 сакавіка (субота)
    Гуканне вясны!

    Дзень вясновага раўнадзенства – магічны! З'яўляецца адным з кульмінацыйны момантаў гадавога цыкла. Пасля яго дзень становіцца даўжэйшым за ноч і святло перамагае🙏

    Будзем танцамі, сырам, півам сустракаць вясну🔥.

    Накіруемся ў адну з самых узорных аграсядзібаў Беларусі, дзе мы акунемся ў атмасферу старажытных абрадаў, весялосці і смачных пачастункаў!

    Нас чакае:

    ✔️Беларуская гасціннасць: сустрэча з чаркай і хатняй каўбасой.
    ✔️Сырнае багацце: дэгустацыя 6 гатункаў хатняга сыру!
    ✔️Крафтавае піва: дэгустацыя 2 гатункаў піва, звараных па старадаўніх рэцэптах.
    ✔️Вясёлыя гульні і забавы.
    ✔️Майстар-класы: па вырабе сыру "Як з малака - сплесці коску!"
    ✔️Смачныя пачастункі: у цёплай банкетнай залі нас чакаюць хатняя вэнджаніна, сыры ўласнай вытворчасці, жытні бесдражджавы хлебам, гарачыя стравы.
    ✔️Знаёмства з жывёламі: поні Кузем, козлікам Кексікам, дзікабразам Троем, гусямі, в'етнамскім парасём Бігам, трусамі і іншымі.

    💛Пасля святочнай праграмы мы заедзем на экскурсію ў аўтэнтычную шляхецкую сядзібу ў Блоні, якую не крануў еўрарамонт ці сучасная рэстаўрацыя.
    Паспейце пабачыць ўнікальны помнік архітэктуры і пачуць цікавыя гісторыі!

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️праграма на аграсядзібе з рознымі актыўнасцямі і майстар-класамі;
    ▪️дэгустацыя фермерскай прадукцыі, сыру, піва, хатняга хлебу;
    ▪️банкет;
    ▪️квіткі ў музей у Блоні і экскурсія па ім;
    ▪️суправаджэнне.

    ⏰ 22 сакавіка 9:00 - 18:00.
    180 р. (пры браніраванні да 1 сакавіка).
    190 р. (пры браніраванні пасля 1 сакавіка).


  • 1 сакавіка
    Масленка
    1 сакавіка (субота)
    "Масленка"

    У гэтым годзе будзем святкаваць недалёка ад Мінска ў адным з самых смачных куткоў Беларусі, дзе вырабляецца знакамітая "Кароўка". Гэта Івянец!

    Пазнаёмімся з ганчарствам, кавальствам, ткацтвам і дакранемся да творчасці – зойдзем у хату мастака-майстра, якая ўражвае.

    Спалім ўсё да шчэнту, і будзем з танцамі і блінамі🥞 сустракаць вясну🔥.

    Як звычайна, палюбуемся велічнымі храмамі.

    А перад Івянцом завітаем у Райскі сад, дзе гуляюць прыгожыя коні па волі, сярод яблыневага саду, якому каля 100 год. Там мы будзем карміць коней морквай і частавацца блінамі!
    ❗️Сваім прыездам мы падтрымаем гаспадароў.

    Таксама пабачым:
    ✔️пахаванне найвядомейшага драматурга Беларусі;
    ✔️закінуты радыёактыўны санаторый;
    ✔️аскепкі былой цывілізацыі Тышкевічаў, іх фоталабараторыю.

    Нас чакае насычаны і займальны тур, поўны сюрпрызаў!
    Паехалі💥

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️абед;
    ▪️пачастункі;
    ▪️анімацыйная масленічная праграма;
    ▪️наведванне Райскага саду;
    ▪️квіткі ў музей традыцыйнай культуры і экскурсія па ім;
    ▪️наведванне прыватнага музею;
    ▪️спальванне ўсяго дрэннага і іншае.

    ⏰ 1 сакавіка 9:10 - 19:30.
    150 р. (пры браніраванні да 15 лютага).
    155 р. (пры браніраванні пасля 15 лютага).
    100 р. удзел на сваім аўто.

    Праграма:
    9:10 Выезд з Мінску.
    10:00 Райскі сад.
    11:30 Выезд у Івянец.
    12:00 Музей А. Пупко.
    13:00 Музей традыцыйных рамёстваў.
    14:00 Абед.
    15:00 Абрад Масленка.
    16:30 Прагулка па Івянцы.
    17:30 Закінутая фоталабараторыя і закінуты санаторый.
    18:30 Выезд у Мінск.
    Наведванне пахавання Дуніна-Марцінкевіча.
    19:30 Прыблізны час вяртання ў Мінск.


  • 2 сакавіка
    Масленка
    2 сакавіка (нядзеля)

    Масленка з Авантурыстамі!

    💛Народныя традыцыі
    💛Высокая паэзія
    💛І пенная асалода!

    У гэтым годзе будзем святкаваць недалёка ад Мінска на Маладзечаншчыне!

    У праграме:

    1. Музейны каларыт: акунемся ў свет беларускага побыту ў Цэнтры традыцыйнай культуры в. Плябань, дзе нас будуць чакаць займальныя экскурсіі, знаёмства з абрадам Масленкі і са спальванне ўсяго дрэннага!

    2. Высокая паэзія: працягнем свята ў музеі Максіма Багдановіча, дзе вас чакае захапляльны аповед пра жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры, а таксама атмасферная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі фальварку Ракуцёўшчына.

    3. Піўная феерыя: завершым дзень яркай дэгустацыяй піва на прыватным бровары ў Viliya park! Атрымаем асалоду ад разнастайных гатункаў свежазваранага піва і закускамі. А таксама смачна паабедаем ва ўтульнай атмасферы мясцовага рэстарану. У меню мачанка з блінамі!

    У гэты дзень мы разам адчуем дух традыцыі, паэзіі і піваварства🍺

    У кошт уваходзіць:
    ▪️абед;
    ▪️анімацыйная масленічная праграма;
    ▪️дэгустацыя 5 гатункаў піва;
    ▪️квіткі ў музеі і экскурсіі па ім;
    ▪️спальванне ўсяго дрэннага і іншае.

    ⏰ 2 сакавіка 10:00 - 19:30.
    155 р. (пры браніраванні да 23 лютага).
    160 р. (пры браніраванні пасля 23 лютага).
    100 р. удзел на сваім аўто.

    Чакаем вас на незабыўнае свята Масленіцы, поўнае традыцый, натхнення і смачнага піва.


  • 15 лютага
    Дурацкія Хрэсбіны
    15 лютага

    18+ Дурацкія хрэсбіны

    Некалькі год запар каля Для усіх закаханых мы рабілі вясёлыя і гумарыстычныя "дурацкія" вяселлі, праз гумар і смакі мы знаёміліся з традыцыяй вяселляў. Уявім, што вяселле адгулялі, і што ў нашых маладых нарадзіўся сынок і што мы робім?
    Так, мы збіраемся на Хрэсьбіны, на вясёлыя камедыйныя Хрэсьбіны і гэта свята, як заўсёды мы зробім самі. Будуць і бацькі, і кум з кумою, і дарагія госьці, і баба павітуха. Будуць музыкі, гумар, жарты, песні, танцы і пабіты гаршчок з кашай.

    Далучайцеся!
    Вы акуняцеся ў абрад прыблізна, якім ён быў 100 гадоў таму!
    Цалкам эксклюзіўная праграма, якую вы нідзе яшчэ не бачылі!

    У праграме:
    ✔️Аўтэнтычны фальклор;
    ✔️Традыцыйная абрадавая ежа;
    ✔️Гульні, забавы, гумар;
    ✔️Жывая музыка.

    У кошт уваходзіць:
    ▪️трансфер;
    ▪️удзел у абрадзе;
    ▪️традыцыйная ежа;
    ▪️жывая музыка і іншае.

    ⏰ 15 лютага 13:00 - 21:00
    💰Кошт: 185 р. пры браніраванні да 1 лютага
    190 р. пры браніраванні пасля 1 лютага.
Падарункавы сертыфікат
На любую суму або на пэўнае падарожжа.
Сертыфікат
Сертыфікат на любую суму на вандроўкі з Авантурыстамі – цудоўны падарунак для блізкіх на бліжэйшыя святы.

Наш сертыфікат – гарантыя прыемных эмоцый, успамінаў і адкрыццяў.

Вандроўка па Беларусі – падарунак, які дакладна запомніцца:
спектрам эмоцый,
карыснымі ведамі,
новымі знаёмствамі.
Чалавек, якому вы падарыце будзе вам вельмі ўдзячны!)

І памятайце, што карыстаючыся паслугамі Авантурыстаў вы не толькі робіце карыснае для сябе, але і падтрымліваеце ініцыятыўных людзей, якія зацікаўленыя ў развіцці беларускай культуры: гаспадароў аграсядзіб, экскурсаводаў, працаўнікоў і стваральнікаў музеяў, уладальнікаў кавярняў і тых людзей, хто на іх працуе.
Нам заўсёды прылятаюць словы падзякі, што мы прыводзім турыстаў.

❗️P.S. Дапаможам зладзіць карпаратыўны выезд і арганізаваць цікавы адпачынак для кампаній.
УМОВЫ
▪️Сертыфікат можна набыць на любую суму і выкарыстаць на любую паслугу Авантурыстаў:
Вандроўкі, Дзед Мароз, квіз і інш.

▪️Можна надрукаваць ваша віншаванне.

▪️Сертыфікат дзейнічае паўгады.

▪️Дастаўка па Мінску — 5 р.

Сертыфікат выглядае вось так, дзе мы раім атрымальнікам падпісацца на нашы акаўнты і сачыць за навінамі. А лепш напісаць нам. І мы будзем самі прапаноўваць варыянты выкарыстання сертыфікатаў)
ФОТАГАЛЕРЭЯ
Водгукі
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia.avan@gmail.com
АванТурысты
  • ООО «АванТурыстас»
  • Юрыдычны адрас:
  • Рэспубліка Беларусь, 220053 г. Мінск вул. Арлоўская, 40А Пам. 23 (каб.1-25)
  • УНП 193716245
  • Пасведчанне №0221625 выдана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 16.10.2023
Час працы:
пн-птн. 12.00-13.00
сб-ндз. выходныя

+375291419497
Made on
Tilda