па-беларуску
АВАНТУРЫСТЫ

Арганізуем турыстычны адпачынак;
Зарадзім станоўчымі эмоцыямі;
З намі вы палюбіце Беларусь.


ПРА ПРАЕКТ
Мяне завуць Алеся і я Авантурыстка, закаханая ў Беларусь.

Хачу паказаць яе вам праз людзей, прыроду, архітэктуру, творчасць, музыку, звычайныя і незвычайныя месцы, факты.

Магу стаць вашым правадніком у свет чароўнай і самабытнай "Беларушчыны".

Арганізовываю тэматычныя падарожжы, інтэлектуальныя гульні і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.

Пасля любой Авантурыстычнай імпрэзы ваша любоў да Беларусі стане мацнейшай, бо вы яшчэ больш упэўніцеся ў яе харастве. А можа, загаворыце па-беларуску, што часта назіраецца.

Бліжэйшыя мерапрыемствы
ЛЕТА 2024

ад 145 р.



Падрабязней
Падарункавы сертыфікат

на любую суму



Падрабязней
Беларускамоўны Дзед Мароз і Снягурка
ад 120 р.



Падрабязней
У госці да засцянковай шляхты
ад 150 р. за чалавека
КАРПАРАТЫЎНЫ АДПАЧЫНАК

Падрабязней
Паслугі і кошты
Тэматычныя падарожжы
Зборныя і індывідуальныя
Ад 130 р.
Распрацуем маршрут, дамовімся з сядзібамі, музеямі, кавярнямі.

Падрабязней
Карпаратыўны адпачынак
Для арганізаваных груп ад 10 чалавек
Ад 120 р.
Распрацуем план мерапрыемства пад любую патрэбу.

Падрабязней
Гульня-віктарына, паб-квіз
Для карпаратываў або тымбілдынгаў
Ад 15 р.
Выдатная магчымасць далучыць калег да роднай культуры.

Падрабязней
Беларускамоўны Дзед Мароз
Для дзетак і дарослых
Ад 120 р.
Павіншуйце дзетак і калег з нацыянальным каларытам.

Падрабязней
ВОСЕНЬ 2024
12 кастрычніка
Восеньская Велічная Вілія!

Восеньская Велічная Вілія!
Наш самы любімы пеша-водны маршрут.

Уявім сябе вікінгамі і выправімся ў паход па велічнай Віліі на дракарах (вялікіх чоўнах)!

Найцікавейшы, часам экстрэмальны і вельмі актыўны сплыў па рацэ Вілія🛶

Дзе мы:
✔️узбяромся па скаладроме на гару;
✔️завітаем у таямнічыя капліцы;
✔️абдымем велічныя дубы;
✔️нап’емся са святых крыніц;
✔️пабачым рэшткі моста Першай сусветнай вайны;
✔️скарым вяршыні гор!

Адседзецца ў лодцы не атрымаецца!

❗️Усё ўключана ў кошт:
▪️трансфер;
▪️пракат патрэбнай амуніцыі і рыштунку для справу;
▪️суправаджэнне вопытнага інструктара і экскурсавода па водным маршруце;
▪️пікнік;
▪️вячэра;
▪️сплыў.

⏰ 12 кастрычніка
8:30 - 22:00.

💰Кошт: 150 р. (пры браніраванні да 20 верасня).
160 р. (пры браніраванні пасля 20 верасня).
6 кастрычніка
Чорная быль
Тур "Чорная быль"

6 кастрычніка накіруемся ў Беларускую зону адчужэння.

Нас чакае незвычайны тур па таямнічай часцы нашай краіны, дзе ўжо каля 40 гадоў не жывуць людзі.

У праграме:

▪️закінутыя вёскі, дзе калісьці было жыццё;
▪️сталкерскія аб'екты;
▪️музей Палескага радыяцыйнага запаведнік інш.

Праграма:
9:45 Прыбыццё ў Хойнікі.
Там нас забірае аўтобус і вязе ў запаведнік.
10:30 Перакус.
11:00 Пачатак экскурсіі па запаведніку.
16:00 Завяршэнне экскурсіі.
16:30 Абед у Хойніках.
18:00 Барысаўшчына. Рэшткі сядзібы Ястржэмскіх калі будзем паспяваць)
23:00 Прыблізны час вяртання ў Мінск.



⏰ 6 кастрычніка 9:45 - 18:00
💰Кошт:
120 р. (пры браніраванні да 20 верасня)
130 р. (пасля 20 лістапада).


Пішыце - званіце:
📞+375291419497,
@alesia_gur
Падарункавы сертыфікат
На любую суму або на пэўнае падарожжа.
Сертыфікат
Сертыфікат на любую суму на вандроўкі з Авантурыстамі – цудоўны падарунак для блізкіх на бліжэйшыя святы.

Наш сертыфікат – гарантыя прыемных эмоцый, успамінаў і адкрыццяў.

Вандроўка па Беларусі – падарунак, які дакладна запомніцца:
спектрам эмоцый,
карыснымі ведамі,
новымі знаёмствамі.
Чалавек, якому вы падарыце будзе вам вельмі ўдзячны!)

І памятайце, што карыстаючыся паслугамі Авантурыстаў вы не толькі робіце карыснае для сябе, але і падтрымліваеце ініцыятыўных людзей, якія зацікаўленыя ў развіцці беларускай культуры: гаспадароў аграсядзіб, экскурсаводаў, працаўнікоў і стваральнікаў музеяў, уладальнікаў кавярняў і тых людзей, хто на іх працуе.
Нам заўсёды прылятаюць словы падзякі, што мы прыводзім турыстаў.

❗️P.S. Дапаможам зладзіць карпаратыўны выезд і арганізаваць цікавы адпачынак для кампаній.
УМОВЫ
▪️Сертыфікат можна набыць на любую суму і выкарыстаць на любую паслугу Авантурыстаў:
Вандроўкі, Дзед Мароз, квіз і інш.

▪️Можна надрукаваць ваша віншаванне.

▪️Сертыфікат дзейнічае паўгады.

▪️Дастаўка па Мінску — 5 р.

Сертыфікат выглядае вось так, дзе мы раім атрымальнікам падпісацца на нашы акаўнты і сачыць за навінамі. А лепш напісаць нам. І мы будзем самі прапаноўваць варыянты выкарыстання сертыфікатаў)
ФОТАГАЛЕРЭЯ
Водгукі
Мерапрыемствы па-беларуску
Нашы паслугі
Індывідуальныя, зборныя, карпаратыўныя
Вечарыны і мастар-класы
Паб-квіз для вашага мерапрыемства
Звязацца з намі:
Алеся
заснавальніца
Phone: +375291419497
E-mail: alesia@ethno.by
АванТурысты
  • ООО «АванТурыстас»
  • Юрыдычны адрас:
  • Рэспубліка Беларусь, 220089 г. Мінск вул. Чыгуначная, 33А Пам. 402 (каб.3-8)
  • УНП 193716245
  • Пасведчанне №0221625 выдана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 16.10.2023
Час працы:
пн-птн. 12.00-13.00
сб-ндз. выходныя

+375291419497
Made on
Tilda